Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

«Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў ровен веку жыцця» (Чынгіз Айтматаў).

 

19 чэрвеня 2019 г. спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння празаіка, публіцыста, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, Народнага пісьменніка БССР (1980), літаратурнага генія, які для беларусаў стаў голасам праўды аб ваенных падзеях – Васіля Быкава.

Жыццёвы лёс і творчасць пісьменніка неразрыўна звязаны з нашым горадам. З 1947 г. В.Быкаў жыў у Гродне, спачатку працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, потым у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947–1949). У 1949–1955 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі быў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам і стыльрэдактарам газеты «Гродзенская праўда» (1956–1972). У 1972–1978 гг. – сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. На фотаздымках гродзенскага перыяду мы бачым пісьменніка на набярэжнай Нёмана, на Замкавых мурах, на вуліцы Э.Ажэшкі, у працоўным кабінеце, у рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».

У нашым горадзе Васіль Быкаў змяніў нямала адрасоў: жыў на вуліцах Вялікай Траецкай, Парыжскай Камуны, Свярдлова. У двары дома нумар васямнаццаць па вул. Свярдлова Васіль Быкаў разам з сынам пасадзіў дуб.

У Гродне былі напісаны лепшыя яго творы, якія сталі вядомымі на ўвесь свет: «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Альпійская балада» (1963), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).

Творы В.Быкава перакладзены больш як на 50 моваў свету. У экспазіцыі – выданні аповесцяў пісьменніка на англійскай, чэшскай, рускай, славацкай, латышскай, нямецкай, іспанскай мовах.

Увазе наведвальнікаў у экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная» прадстаўлены асабістыя рэчы пісьменніка: шарыкавыя ручкі, нож для паперы, дыктафон, гучнагаварыцель, кававарка, рэмень, гальштук, берэт, кашнэ. Новыя музейныя экспанаты былі перададзены Гродзенскім гарадскім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, на базе якога з 7 ліпеня 2003 г. дзейнічаў Музей Васіля Быкава. Як вядома, стваральнікам музея быў пісьменнік, кандыдат філалагічных навук, былы старшыня аб’яднання Мікалай Аляксандравіч Мельнікаў. З 2012 в.а. старшыні аб’яднання і кіраўніком Музея Васіля Быкава быў абраны журналіст, пісьменнік Аляксей Сідаравіч Дземідовіч. Менавіта дзякуючы гэтым асобам быў сабраны багаты архіў пісьменніка.

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар