Праект «Максім Багдановіч на мовах свету» прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Удзельнікамі чарговага выпуску праекта сталі студэнты філалагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У іх выкананні прагучалі вершы Максіма Багдановіча на англійскай, польскай, нямецкай, французскай, італьянскай мовах.
Творы М.Багдановіча ў перакдадзе на польскую мову прачыталі студэнткі 3 курса Лыскойць Ангеліна (верш «Вечар ») і Дзікан Ева (верш «Перапісчык»).
Студэнткі 5 курса філалагічнага факультэта Хвалюк Паліна і Фігурына Анастасія прачыталі вершы паэта ў перакладзе на нямецкую мову «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» і «Слуцкія ткачыхі».
Класічны верш «Слуцкія ткачыхі» прагучаў і па-англійску ў выкананні студэнткі 5 курса Пузінай Карыны.
Верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…» прачытала на англійскай мове студэнтка 2 курса Салей Аляксандра.
Кіклевіч Сабіна, студэнтка 3 курса, прачытала два творы: санет «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі... » ў перакладзе на італьянскую мову і верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... » ў перакладзе на французскую мову.
Падрыхтоўку студэнтаў да ўдзелу ў праекце «Максім Багдановіч на мовах свету» курыравалі намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай працы філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы Мардзечка Святлана Сяргееўна і педагог-арганізатар ГрДУ імя Я.Купалы Мардзечка Віктар Валер’евіч.
Відэаздымка і падрыхтоўка відэаролікаў дадзенага выпуску праекта выканана арганізатарамі – супрацоўнікамі Музея Максіма Багдановіча.
Мэта праекта – садзейнічаць далучэнню сучаснага маладога пакалення да культуры, гісторыі і літаратуры нашай Радзімы, яе традыцый і здабыткаў у кантэксце культуры і літаратуры іншых народаў.
Выпуск праекта «Максім Багдановіч на мовах свету» (у 2-х частках) глядзіце па спасылцы.