Другое класічнае выданне зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча датуецца 1927 годам. Кніга выйшла ў Вільні ў «Віленскім выдавецтве Б.Клецкіна», зборнік прымеркаваны да 10-годдзя са дня смерці паэта. Гэта выданне больш поўнае, дапрацаванае Антонам Луцкевічам з улікам аўтарскіх заўваг. «Вянок» мае поўную назву «Вянок на магілу Сяргея Палуяна».
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі захоўваюцца шэсць экземпляраў «Вянка» (1927 г. ). У экспазіцыі літаратурнага аддзела знаходзіцца «Вянок» з аўтографам слонімскага паэта Анатоля Іверса (1912-1999).
Ёсць экземпляр зборніка 1927 года з аўтографам Пятра Глебкі, а таксама «Вянок з экслібрысам «Узор слуцкіх паясоў».