У Музеі Максіма Багдановіча з 1 мая працуе выстаўка “Радзімая зямля, прынікнуў я к табе…”, прымеркаваная да Дня памяці Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч (09.12.1891-25.05.1917) – класік беларускай літаратуры, паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Ён, з дзяцінства разлучаны з родным краем, самастойна вывучыў мову продкаў, засвоіў іх мінулае, узняўся да класічных вышынь вершаскладання, стаў геніем свайго народа. У творчасці паэта адно з цэнтральных месцаў займае тэма Радзімы. Так, ім напісаны цыклы вершаў “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая Беларусь”, краявіды роднай старонкі паэта адлюстраваны ў цыкле “У зачарованым царстве”. У вершах М. Багдановіча адчуваецца глыбокая любоў да Радзімы і шчырая адданасць ёй.
На выстаўцы экспануюцца кнігі:
“Узор василька” (1985),
“Шыпшына” (1991),
“Краю мой родны!” (1999).
“Максім Багдановіч і народная паэзія” (1963),
“Ад родных ніў, ад роднай хаты” (1968),
“Жыццё знакамітых людзей Беларусі. Максім Багдановіч” (2021).
Тэма Радзімы знайшла адлюстраванне ў беларускіх народных песнях і ў творах многіх пісьменнікаў. На выстаўцы прадстаўлены кнігі:
“Скарб сэрца роднай матулі” І. Адамовіча (1997),
“Старонкай роднаю” Я. Сахуты (1975),
“Беларускія народныя песні” (1970),
“Вянок беларускіх народных песень” (1988),
“Родная крыніца” (1986).
Запрашаем на выстаўку!
Кошт – 20 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.