Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

I застаўся ты ў нашых душах,
Хоць навекi знiк у палях,
Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся – i плачам.
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым...
Нiзка голаў схiляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваiм.

Так напісаў Уладзімір Караткевіч пра самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

25 мая ў Музеі Максіма Багдановіча адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Вечна юны, як наша зямля...», прымеркаванае да Дня памяці паэта.

Максім Багдановіч нарадзіўся ў Мінску, але лёсам яму было наканавана жыць у розных гарадах. Гродна, Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль… Апошнім прытулкам паэта стала Ялта. 25 мая 1917 года ў Ялце перастала біцца сэрца «песняра чыстай красы».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», паэты гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея», вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», вучні ДУА «Гімназія № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна», студэнтка філалагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Член Саюза пісьменнікаў, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аліна Эдмундаўна Сабуць расказала пра асобу паэта і падарыла музею сваю кнігу «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў».

З уласнымі вершамі, прысвечанымі Максіму Багдановічу і напісанымі пад уплывам яго творчасці, выступілі: Людміла Антонаўна Кебіч – пісьменніца, перакладчык, старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч – паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паэтэса Кацярына Каламійцава, пераможца IV Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (у намінацыі «Адкрыццё года»), выступіла з уласнымі перакладамі вершаў М.Багдановіча на рускую мову. Вершы М.Багдановіча прачыталі ўдзельнікі гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея» Ірына Салата і Кацярына Калік.

Вясновы настрой удзельнікам мерапрыемства падарылі вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.В.Семянякі г. Гродна». Песню «Беловежская пуща» выканаў Раман Бярнацкі. У выкананні Эльвіры Бібіла прагучала чароўная «Ave Maria» Дж.Качыні. З любоўю да роднага краю прагучала песня «Купалінка» ў выкананні Яраславы Куроўскай. Песню «Беларусь мая сінявокая» праспяваў Яўген Сівы. Да выступлення дзяцей падрыхтавала настаўнік сольных спеваў Наталля Зігмандаўна Жалкоўская.

Вершы Максіма Багдановіча прачыталі вучні ДУА «Гімназія № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»:

«Вадзянік» – Астапчэня Ксенія

«Возера» – Кананкоў Глеб

«Вечар»– Шынкарэнка Марыя

«На чужыне» – Басевіч Юлія

«Прыйдзе вясна» – Сакомская Арына

Падрыхтавала дзяцей да выступлення настаўніца беларускай мовы і літаратуры Кацярына Аляксандраўна Саўко.

З вершам М.Багдановіча «Раяль цалуе тонкая рука…» выступіла Дзяшук Дар’я, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Даспадобы ўсім гасцям прыйшлася віктарына па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча «Свяча бліскучая зіяе…», якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі музея. Прысутныя адгадалі памер самага маленькага ў свеце зборніка вершаў Максіма Багдановіча; міфічную істоту па апісанні з этнаграфічнага нарыса «Пережитки древнего миросозерцания у белоруссов» бацькі паэта – Адама Ягоравіча; вершы, якія належаць пяру Максіма Багдановіча; назву птушкі, што ўзгадваецца ў адным з вершаў паэта.

У завяршэнні мерапрыемства мы зрабілі агульны здымак на памяць.

Фотарэпартаж: https://instagram.com/vikolvakol85?igshid=MzRlODBiNWFlZA== 

(vikolvakol85)

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар