25 мая 2021 г. споўнілася 104 гады з таго дня, як душа выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча знайшла свой вечны спачын у Ялце.
У Дзень памяці ў музеі было праведзена мерапрыемства «Пясняр чыстае красы», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі гродзенскага філіяла РУП «Белпошта». Падчас тэатралізаванай экскурсіі гасцей сустрэла гаспадыня гродзенскай кватэры Багдановічаў Марыя Апанасаўна – маці паэта. Яна паказала сямейныя фотаздымкі, 4-х пакаёвую кватэру і расказала прысутным пра тое, як цудоўна ім жывецца ў каралеўскім Гродне, куды неўзабаве прыйшлося пераехаць з Мінску пасля хваробы мужа – Адама Ягоравіча.
Марыя Апанасаўна не толькі падзялілася сакрэтам прыгатавання зёлкавай гарбаты, але і пачаставала ўсіх гасцей лекавым напоем з шалфею і мяты.
У другой частцы мерапрыемства наведвальнікі прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Беларусь – маці родная» (арганізатар – гродзенскі філіял РУП «Белпошта», Грыцкевич Лілія Уладзіміраўна - старшыня прафкама гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» ). Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і паштоўкамі з васількамі.
Светлай памяці Максіма Багдановіча прысвячаецца фотасправаздача з мерапрыемства.