4 чэрвеня супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча наведалі VI Гарадзенскі Літфэст, які адбыўся ў межах ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Працавалі святочныя пляцоўкі бібліятэчных сістэм вобласці, фотазоны, навукова-забаўляльная станцыя з незвычайнымі выданнямі, майстар-класам, віртуальнымі гульнямі і Лега-канструяваннем. Падчас фэстывалю гучалі мелодыі і песні. Школьнікі выступалі з вершамі класікаў беларускай і замежнай літаратуры, сучасных творцаў.