Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Кветкі ўпрыгожваюць наш свет, прывабліваюць людзей непаўторным водарам, выклікаюць усмешку, напаўняюць сэрцы шчасцем і надзеяй. Квітнеючыя паркі і сады з’яўляюцца лепшым месцам для адпачынку. Кветкамі людзі аздабляюць свае дамы, букет з кветак з’яўляецца адным з самых прыемных падарункаў у закаханых, адным з самым яскравых праяўленняў іх пяшчотных пачуццяў.

З кветак вырабляюць розныя віды духоў і многія касметычныя прадукты. Акрамя таго кветкі выкарыстоўваюцца і ў медыцыне. Напрыклад, з лотасу робяць лекі, якія могуць вылечыць ліхаманку, а таксама сіроп ад моцнага кашлю.

Цікава ведаць, што…

  • Сімвал Галандыі – цюльпаны. На іх радзіме яны сімвалізуюць жыццё і каханне. Прыкладна ў ХVІІ ст. іх цыбуліны былі вельмі дарагімі і параўноўваліся з золатам. У некаторых краінах Еўропы цюльпаны выкарыстоўваліся нават як валюта.
  • Старажытным абрадам было спальванне пялёсткаў астры. Лічылася, што такім спосабам можна адагнаць злых духаў.
  • Самымі небяспечнымі кветкамі на Зямлі прызнаны ландыш, крокус, алеандр і азалія. Менавіта ў іх навукоўцы знайшлі небяспечныя і атрутныя рэчывы.
  • У Старажытным Егіпце буйнае цвіценне лотасу падчас разліву ракі Ніл азначала, што багіня ўрадлівасці Ізіда пачула маленне жыхароў аб шчодрым ураджаі.
  • У Японіі адзенне з прынтам кветкі хрызантэмы дазвалялася насіць толькі імператарскай сям’і.
  • Гладыёлус атрымаў сваю назву з-за падабенства са зброяй гладыятараў. У перакладзе са старажытнагрэчаскага слова «Gladius» (ад якога і пайшло слова «гладыёлус») азначае «меч».

Прысутнічаюць кветкі і ў вершах Максіма Багдановіча: «асеннія, родныя, бледныя» кветкі вырастаюць са слязінак лета, з горкіх кветак збірае мёд рупная пчала, з лясной кветкай параўноўвае паэт прыгажосць дзяўчыны; кветачкай-пралесачкай называе каханую герой паэмы «Максім і Магдалена». Яркія кветкі макаў нагадваюць яму рознакаляровых матылькоў, а лілеі «на цёмнай гладзі сонных луж балота» падаюцца бялейшымі «за снег нябёснай вышыні». На старонках зборніка «Вянок» убіраюцца ў росы астры, ускалыхваецца пена кветак над чарэшневым кустом, зіхаціць пад расою шыпшына – нямая сведка дзявочых слёз, а «цвет бяленькі вішнёвы» у цёмным садзе хавае агністыя пагляды юных закаханых. І, безумоўна, цяжка ўявіць сабе паэзію Максіма Багдановіча без вернага спадарожніка паэта – васілька.

 

Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.

Маркотна між іх я хаджу адзінок,

Аж бачу – мне сіняй галоўкай ківае

Наш родны, забыты ў цяні васілёк.

«Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне,

Панура, нявесела шэпча ён мне:

«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне

Аб беднай, далёкай сваёй старане».

 

А падрабязней пра любімую кветку Максіма Багдановіча можна прачытаць па спасылцы https://bagdanovichmuseum.by/naviny/150.html.

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар