З 30 траўня па 3 лістапада 2015 г. у Музеі М. Багдановіча будзе дзейнічаць выстаўка «Светлы ж след будзе вечна жывым…», якая прымеркавана да ўшанавання памяці знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча (1891–1917 гг.).
Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены выданні кніг, прысвечаныя вершам М. Багдановіча «Раманс», «Пагоня» і «Слуцкія ткачыхі» ў перакладзе на дзесяць моваў свету.
Будуць экспанавацца зборнікі ўспамінаў і артыкулаў пра генія беларускай зямлі: «Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі…»; энцыклапедыя «Максім Багдановіч» і інш.
Цікавымі для наведвальнікаў з’яўляюцца памятныя манеты, значкі, паштоўкі і канверты з выявамі беларускага паэта і яго бацькоў.
Запрашаем!