Пачатак трэцяга летняга месяца азнаменаваны для нашага музея значнай падзеяй. Ужо з самых першых дзён супрацоўнікі музея сустракаюць не толькі наведвальнікаў, але і ганаровых гасцей.
Цёплым сонечным днём 5 жніўня музей наведалі нашы шаноўныя калегі з Мінску – Ірына Мышкавец, Жанна Антусевіч і Лізавета Дубінчына.
Сустрэча была для ўсіх нас нечаканай і нават неспадзяванай, але надзвычай прыемнай і па-сяброўску вельмі шчырай. Больш за гадзіну мы хадзілі па музейных экспазіцыях, размаўлялі, задавалі калегам пытанні, даведаліся ад іх шмат новага і цікавага (!), дамовіліся аб наступным візіце ў Мінск.
На памяць аб сустрэчы захаваўся цудоўны настрой, цёплыя ўражанні, жаданне сябраваць і вось такія фотаздымкі.