18 красавіка ў межах акцыі «Дзень адчыненых дзвярэй», прымеркаванай да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, наведвальнікі пазнаёміліся з Домам-музеем Максіма Багдановіча, гродзенскім перыядам жыцця сям’і Багдановічаў (1892-1896), пачулі цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, а таксама ўбачылі, як выглядала кватэра сям’і дзяржаўнага служачага сярэдняга дастатку ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для гасцей майстар-клас па выразанні васількоў з фаамірану. Зробленая ўласнымі рукамі і ўпрыгожаная васількамі паштоўка стала цудоўным падарункам-сувенірам для дзяцей і дарослых.