Сучасныя падручнікі накіраваны на тое, каб развіваць у школьнікаў мноства здольнасцяў: агульных, спецыяльных, навучальных, творчых, прадметных, міжасабовых і інш. Часам занадта сур’ёзны ўрок стамляе дзяцей, адпаведна і ўвага ў іх зніжаецца, і настрой псуецца. Затое, калі падаць матэрыял, па магчымасці, у выглядзе жарта ці нават камічнай сітуацыі, ён запомніцца надоўга, бо з добразычлівым пазітыўным настроем і працэс навучання праходзіць больш эфектыўна. Прапануем дзецям і дарослым пачытаць некалькі жартаў з часопіса «Заранка» (№ 3, 1929 г.)