Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Экскурсіі

Аглядная экскурсія

Экскурсія знаёміць з перыядам жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне з 1892 г. па 1896 г., з дзяцінствам будучага класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча, з бацькамі паэта – Адамам Ягоравічам і Марыяй Апанасаўнай Багдановічамі.

Знаёмства адбываецца праз прадстаўленыя ў экспазіцыі арыгінальныя дакументы, рукапісы, лісты, кнігі, фотаздымкі сям’і Багдановічаў, іх родных і знаёмых.

Асаблівую цікавасць уяўляюць першы фотаздымак Максіма і яго маці і сямейны фотаздымак Багдановічаў, зробленыя ў Гродне, метрыкі хросту дзяцей Багдановічаў, канверт з Галоўнага дэпо музычных інструментаў і нот у Санкт-Пецярбурзе, адрасаваны М. А. Багдановіч, асабістыя рэчы паэта: рамка для фотаздымкаў і срэбраная гарбатная лыжка з манаграмай "М.Б.", зборнік «Вянок» (1913 г.) з аўтографамі Адама Багдановіча, Ганны Валасовіч-Гразновай, Янкі Брыля.

Таксама наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з творчай спадчынай, перыядам вучобы паэта ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, мінскім перыядам жыцця М. Багдановіча.

У інтэр’еры мемарыяльных пакояў (кабінеце бацькі, гасцёўні, жаночым і дзіцячым пакоях) кватэры сям’і дзяржаўнага служачага сярэдняга дастатку канца ХІХ ст., да якой належала сям’я Багдановічаў, прадстаўлены прадметы інтэр’еру і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст.: кніжная шафа, пісьмовы стол, канапа, напольны гадзіннік, буфет для посуду, абедзенны стол, крэслы, фісгармонія, камода, гарбатны столік, шырма, трумо, калыска, дзіцячыя цацкі і інш.

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    9,00–12,00 руб.

Тэматычныя экскурсіі

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    15,00 руб.

  • Тэматычная экскурсія

    Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.

    Экскурсія знаёміць з накірункамі развіцця літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. у кантэксце тых гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў азначаны перыяд часу.

    Тэма раскрываецца праз наступныя экспанаты: газеты «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісы «Жыццё беларуса», «Жаноцкая справа», «Саха», кнігі Я. Купалы «Шляхам жыцця», «Жалейка», зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Коласа, К. Буйло, А. Паўловіча, М. Гарэцкага, «Беларускую граматыку для школ» Б. Тарашкевіча і інш.

    У экскурсіі раскрываецца значэнне паўстання 1863–1864 гг., рэвалюцыйнай і літаратурнай дзейнасці Цёткі, роля выдавецкіх таварыстваў «Загляне сонца і ў наша ваконца», «Беларускага выдавецкага таварыства» і беларускіх легальных друкаваных выданняў.

    Асаблівая роля ў развіцці тагачаснай беларускай літаратуры, у выпрацоўцы норм беларускага правапісу належыць газеце «Наша Ніва», на старонках якой адбыўся дэбют М. Багдановіча.

    Падчас экскурсіі наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з асобай беларускага паэта Максіма Багдановіча, яго жыццёвым і творчым шляхам у цеснай сувязі з беларускім нацыянальным адраджэннем і ў кантэксце культурных, грамадскіх і літаратурных з’яў на Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      15,00 руб.

  • Тэматычная экскурсія

    Гродзеншчына літаратурная

    Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з жыццём і творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, філолагаў Гродзеншчыны:
    В.Быкава, А.Пяткевіча, М.Мельнікава, А.Дземідовіча, М. Васілька, Я. Брыля, А. Карпюка, Д. Бічэль-Загнетавай, В. Іпатавай.

    У экспазіцыі прадстаўлены ўласныя рэчы В.Быкава: дыпламат, кававарка, гучнагаварыцель, дыктафон. Цікавымі для наведвальнікаў з’яўляюцца экспануемыя нататнік, дакумент-пасведчанне №1 В. Быкава – стыль-рэдактара «Гродзенскай праўды» (1949 г.), аўтографы аповесцяў, фотаздымкі розных перыядаў жыцця, кнігі В. Быкава.

    Частку экспазіцыі займаюць матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю гродзенскага паэта М. Васілька. У прыватнасці, яго асабістыя рэчы (паліто, шапка-вушанка, шалік, партфель, партсігар, гадзіннік, попельніца), яго рукапісы і кнігі.

    Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з творчасцю пісьменніка А. Карпюка, яго ўласнымі рэчамі: кішэнным гадзіннікам, акулярамі, пісьмовым прыборам, ручкай-сувенірам, фотаздымкамі, дакументамі, лістамі-"трохкутнікамі", паштоўкамі, кнігамі з аўтографамі аўтара.

     

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      15,00 руб.

  • Тэматычная экскурсія

    Жанчыны ў жыцці і творчасці М. Багдановіча

    Тэматычная экскурсія раскрывае ролю жанчын, якія пэўным чынам паўплывалі на жыццё і творчасць беларускага паэта Максіма Багдановіча

    У часе экскурсіі распавядаецца пра Марыю Апанасаўну – маці паэта, Рузалію Казіміраўну Осьмак – прабабку паэта.

    Аналізуецца ўплыў на станаўленне асобы Максіма Багдановіча яго родных цётак па бацькавай лініі – Марыі Ягораўны і Магдаліны Ягораўны, хроснай маці паэта – Вольгі Епіфанаўны Сёмавай, першай сімпатыі Максіма Нюты Гапановіч, каханай дзяўчыны Ганны Какуевай, знаёмай М. Багдановіча М. А. Кіціцынай, сяброўкі паэта Зоські Верас.

    У экспазіцыі змешчаны сямейныя фотаздымкі, дакументы, рукапісы, якія раскрываюць цікавыя моманты з жыцця сям’і Багдановічаў і жыцця паэта Максіма Багдановіча. Унікальным экспанатам з’яўляецца шкатулка, якая належала маці паэта – Марыі Апанасаўне.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      15,00 руб.

  • Тэматычная экскурсія

    Развіццё беларускага мовазнаўства на пачатку ХХ ст.

    Тэматычная экскурсія знаёміць з этапамі развіцця беларускага мовазнаўства на пачатку ХХ ст. на прыкладзе дзейнасці Я. Карскага, Я. Лёсіка, Б. Тарашкевіча, А. Луцкевіча, В. Ластоўскага і інш.

    Асвятляецца роля першых беларускіх легальных газет «Наша доля», «Наша ніва», «Гоман» у выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы і правапісу.

    Раскрываецца вынік дзейнасці першай легальнай беларускай выдавецкай суполкі пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца».

    Вылучаецца роля часопісаў «Полымя», «Узвышша», «Маладняк» у пашырэнні культуры маўлення і ўпарадкаванні лексікі літаратурнай мовы.

    Тэма раскрываецца праз наступныя экспанаты:
    газеты «Наша доля», «Наша Ніва», «Гоман», часопісы «Жыццё беларуса», «Жаноцкая права», «Саха», «Маладая Беларусь», падручнікі «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» А. Пашкевіч (Цёткі), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, кнігі «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» В. Ластоўскага, «Сынтакс беларускае мовы» і «Школьная граматыка беларускае мовы» Я. Лёсіка, «Маскоўска-беларускі слоўнік» братоў М. і Г. Гарэцкіх, грунтоўнае выданне «Беларусы» Я. Карскага і інш.

    • Працягласць

      45 хвілін

    • Група

      да 25 чалавек

    • Кошт

      15,00 руб.

Тэатралізаваная экскурсія

Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзяйсняюць вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне.

Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХІХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) распавядае пра сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), кола яго сяброў і знаёмых, а таксама раскрывае цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне.

Акрамя таго, гаспадыня знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў у Гродне, распавядае пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці, частуе наведвальнікаў зёлкавай гарбатай і праводзіць свецкія гульні, распаўсюджаныя ў тыя часы.

Экскурсія адбываецца з выкарыстаннем акустычнай сістэмы музея.

  • Працягласць

    45 хвілін

  • Група

    да 25 чалавек

  • Кошт

    20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Тэматычныя экскурсіі