Аляксей Карпюк (1920-1992) актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці Гродна. Па ўспамінах гродзенскай паэткі Дануты Бічэль-Загнетавай, менавіта дзякуючы яму ў нашым горадзе быў адчынены музей: «Музей Максіма Багдановіча пачынаўся ў Гародні дзякуючы Аляксею Карпюку. Першую кватэру ў доме па вуліцы М.Багдановіча, 1 вызвалілі таму, што па ініцыятыве Карпюка на гэтым доме з’явілася мемарыяльная дошка. Дарэчы, усе літаратурныя мемарыяльныя дошкі ў Гародні як польскіх, габрэйскіх, так і беларускіх пісьменнікаў былі ўсталяваныя па ініцыятыве Аляксея Карпюка. А цяпер іх амаль не засталося…»