21 сакавіка супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча наведалі літаратурна-музычнае свята «Паэзія – мой лёс і вырай», ініцыяванае Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Свята было прымеркавана да Сусветнага дня паэзіі. На ім сабраліся паэты і аматары літаратуры. Падчас мерапрыемства гучалі вершы на беларускай і рускай мовах, адрасаваныя дарослым і дзецям. Удзельнікі свята змаглі пачуць творы грамадзянскай, філасофскай і інтымнай лірыкі.
Падрабязнасці па спасылцы:
www.pisateli.by/2023/день_поэзии_гродно.pdf