18 верасня супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча наведалі фестываль КнiгаFest, прысвечаны 190-годдзю Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.
Каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” разгарнулася сапраўднае кніжнае свята.
Карабы і чамаданы, якія змяшчаюць як класічныя выданні, так і апошнія навінкі літаратурнага свету. Кожны змог пашукаць нешта цікавае для сябе і пачытаць падчас фестывалю.
На пляцоўцы “ПРО-движение в Библиотеке” супрацоўнікам музея давялося пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі (пабываць у віртуальнай рэальнасці).
Аўтограф-зона з гродзенскімі пісьменнікамі.
Наталля Чакліна-Гарбачова, Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая.
Літаратурнае прадказанне.
Падчас фэстывалю гучала жывая музыка, адбываліся презентацыі аддзелаў бібліятэкі, выступалі пісьменнікі, праводзіліся цікавыя акцыі, конкурсы і майстар-класы.