«Славу гораду, як і зямлі, робяць славутыя людзі. У гэтым сэнсе Гародні пашэнціла – у ёй жыло нямала выдатных, славутых людзей і сярод іх – наш першы інтэлігент у літаратуры, тонкі і трагічны Максім Багдановіч». Васіль Быкаў.
Памяць пра велічнага, фенаменальнага і загадкавага паэта Максіма Багдановіча ўшаноўваецца і зберагаецца ў Доме-музеі ў Гродне, у горадзе, які лічыцца калыскай паэта, у якім паэт пражыў са сваімі роднымі ўсяго чатыры гады і чатыры месяцы - з 1892 па 1896 гг. Навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць цікавыя тэматычныя заняткі і экскурсіі для наведвальнікаў, квэсты, заняткі з майстар-класам, а таксама літаратурна-музычныя, тэатралізаваныя мерапрыемствы.
На адно з апошніх мерапрыемстваў «І успомніў я час…» былі запрошаны прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў: Тамара Мікалаеўна Істоміна (намеснік старшыні арганізацыі), Марыя Аляксандраўна Станіславіч (старшыня камісіі па культурна-масавай рабоце і сувязям са СМІ ), Марыя Афанасьеўны Бодак (адказны сакратар арганізацыі).
Шчырыя словы ўдзячных наведвальнікаў мерапрыемства можна прачытаць у рэпартажы Марыі Аляксандаўны Станіславіч! А ўбачыць на свае вочы ўсё, што адбывалася ўнутры Дома-музея можна на фотаздымках таксама Марыі Аляксандраўны!
Нізкі Вам паклон ад усіх супрацоўнікаў музея!