Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

19 Мая да Міжнароднага дня музеяў быў праведзены літаратурны турнір «Дарогамі Максіма Багдановіча». У літаратурным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды «Слуцкія ткачыхі і ткач» і «Зорачкі» – студэнты 1 курса беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

У складзе журы – прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі: Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык (паэт, літаратурны крытык, публіцыст, намеснік старшыні гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі) і Аляксандр Віктаравіч Сявенка (пісьменнік, журналіст, краязнаўца, аўтар кніг і некалькіх соцень артыкулаў пра Гродна, член Саюза пісьменнікаў).

Першы этап гульні – размінка – складаўся з 10 пытанняў (па 5 пытанняў кожнай камандзе). «Слуцкія ткачыхі і ткач» і «Зорачкі» бездакорна прайшлі размінку і набралі максімальную колькасць балаў: 10 і 10 адпаведна (адзін правільны адказ ацэньваўся ў 2 балы).

Другі этап гульні быў прадстаўлены разнастайнымі катэгорыямі і формамі заданняў. Кожная каманда мела магчымасць самастойна выбіраць, на якую колькасць балаў яна жадае атрымаць пытанне або заданне. У кожнай з прапанаваных катэгорый: «Фотазаданні», «Асобы ў жыцці М.Багдановіча», «Ці ведаеце вы...», «Давайце паразважаем», «Творчасць М.Багдановіча» былі падрыхтаваны пытанні і заданні на 5, 10, 15, 20, 25 балаў. Студэнты амаль адразу, без падрыхтоўкі, адказвалі на пытанні з катэгорый «Фотазаданні» і «Асобы ў жыцці М.Багдановіча», відаць, што добра валодаюць матэрыялам і ведаюць, якое дачыненне той ці іншы будынак (помнік, месца) або тая ці іншая асоба мае да Максіма Багдановіча. Прыйшлося падумаць над такімі заданнямі: у якіх газетах друкаваўся Максім Багдановіч, якія з прапанаваных аўтографаў належаць паэту, «Ці праўда, што...», які памер мае самае маленькае ў свеце выданне вершаў М.Багдановіча, з надрукаваных на беларускай лацінцы радкоў скласці верш «Слуцкія ткачыхі» і інш.

Цікавымі і свайго роду «азартнымі» аказаліся заданні «Кот у торбе» і «Чорная скрыня». Студэнты спрачаліся, мелі некалькі варыянтаў адказаў – і ў выніку каманда «Слуцкія ткачыхі і ткач» правільна здагадалася, што ж схавана ў «чорнай скрыні», а каманда «Зорачкі» трошачкі памылілася з адказам, што ж гэта за «кот у торбе».

Перамогу ў літаратурным турніры «Дарогамі Максіма Багдановіча» атрымала каманда «Слуцкія ткачыхі і ткач» – 171 бал, у каманды «Зорачкі» – 141 бал.

Удзельнікі і госці літаратурнага турніру мелі магчымасць паслухаць песні на словы Максіма Багдановіча ў выкананні Аляксандра Міхайлавіча Закрэўскага – паэта, музыканта, барда, кіраўніка клуба творчай інтэлігенцыі «Грані» (ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»).

Прапануем фотасправаздачу з мерапрыемства!

 

 

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар