Да Дня беларускага пісьменства.
Гродна – старажытны казачны горад, напоўнены цікавымі гісторыямі і вядомымі ўнікальнымі помнікамі архітэктуры. Гродзеншчына асветлена талентам пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў. Вершы, паэмы, песні і карціны выдатна адлюстроўваюць гісторыю гродзенскай зямлі, знакамітых дзеячаў навукі і культуры Прынямоння. Наша выстаўка дае магчымасць сучаснікам па-новаму глянуць на старажытны горад.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі і літаратурныя альманахі, якія ўвасабляюць культурнае і літаратурнае жыццё Гродзеншчыны:
«Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў... »/ склад. Л.Кебіч, А.Ласмінскі (Гродна, 2008)
А.Петрушкевіч «Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай» (Гродна, 2015)
літаратурны альманах «Новы замак» (Мн., 2015)
А.Пяткевіч «Слова і кніга Прынёмання» (Гродна, 2016)
зборнік паэтаў-настаўнікаў «Поэзия – души движение» (Гродна, 2018)
літаратурны альманах «На Нёманскай хвалі» (Гродна, 2019).
На выстаўцы экспануюцца кнігі сучасных гродзенскіх пісьменнікаў:
- Л.Кебіч «Непераможны колер охры» (Гродна, 2008)
- Д.Бічэль «Мост Святога Францішка» (Мн., 2010)
- Б.Ермашкевіч «Абярэг» (Гродна, 2012)
- Г.Скаржынская-Савіцкая «Казкі-чамучкі» (Мн., 2013)
- А.Брусевіч «Апошні дзень» (Мінск, 2013)
- А.Чобат «Планета» (Гродна, 2016)
- Д.Радзівончык «Навстречу попутному ветру» (Гродна, 2018)
- Н.Чакліна-Гарбачова «Венок сонетов» (Гродна, 2019)
- А.Чэпукене «Осень жизни меня не печалит» (Гродна, 2019).
Таксама прадстаўлены паштоўкі з краявідамі Гродна, рукапіс верша У.Караткевіча «Каложа», фотаздымкі з выявамі гродзенскіх пісьменнікаў падчас розных мерапрыемстваў у Музеі Максіма Багдановіча.
Запрашаем на выстаўку!
Уваход для ўсіх – 5 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00 (штодзённа).