23 красавіка 2019 г. супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай імпрэзе «Літаратурная Гродзеншчына. Свет далёкай зоркі», якое адбылося ва УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны калледж камунальнай гаспадаркі». У межах мерапрыемства быў абвешчаны конкурс сярод навучэнцаў на лепшае выкананне вершаў М.Багдановіча на памяць пад назвай «Вянок паэзіі». Загадчык музея Алена Рапінчук была запрошана ў журы конкурсу, па выніках якога былі вызначаны пераможцы. Свірыд Даніла заняў 1 месца (верш М.Багдановіча «Маладыя гады, маладыя жаданні»), Лабачоў Аляксей, Шчука Раман і Раманчук Павел занялі 2 месца (верш М.Багдановіча «Пагоня»).
Цікавасць і павагу да беларускага слова прывівае навучэнцам каледжа выкладчык беларускай мовы і літаратуры Габроўская Ірына Міхайлаўна.
Другая частка мерапрыемства складалася з інтэрактыўнай гульні - літаратурнага брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча», якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі музея. У гульні прынялі ўдзел 2 каманды: «Валошкі» (35 група) – 1 месца, «Каласы» (57 група) – 2 месца.
Фота з інтэрнэт-рэсурсаў УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны калледж камунальнай гаспадаркі»
Падрабязней пра мерапрыемства можна прачытаць тут: http://ggptkkh.by/index.php/news/item/636-zorka-maksima-bagdanovicha