Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

У Музеі Максіма Багдановіча з 1 чэрвеня 2020 года працуе выстаўка  «Кожны з нас паэт».

На выстаўцы прадстаўлены кнігі, рукапісы, фотаздымкі і асабістыя рэчы беларускіх паэтаў Дануты Бічэль, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Іверса, Юркі Голуба і Янкі Насуты. Кожны з іх прыйшоў у паэзію сваім шляхам, але ўсе яны ўклалі ў свае творы частку душы, падарылі чытачам яркі метафарычны свет, дзе ёсць месца мары, надзеі і каханню.

Бяздонным вытокам натхнення для Дануты Бічэль сталі вобразы роднага краю і дому. У творчасці паэткі знайшлі адлюстраванне ўсе жанры вуснай народнай творчасці. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены:

  • Д.Бічэль «Ты – гэта ты» (Мінск, 1976)
  • Д.Бічэль «Браткі» (Мінск, 1979)

Рыгор Барадулін сваёй творчасцю дае адказ на пытанне, хто такі паэт і што такое паэзія, хвалюецца за лёс Бацькаўшчыны, заклікае да чалавечнасці. Пад пяром творцы нараджаюцца гімны і оды, элегіі і балады. Экспануюцца выданні:

  • Р.Барадулін «У неба пехатою» (Мінск, 2014)  
  • Р.Барадулін «Самота паломніцтва» (Мінск, 1990)

Творы Уладзіміра Караткевіча – дзівосныя і прыцягальныя. Няма такога літаратурнага жанру, у якім бы не працаваў непаўторны класік, паглыбляючыся ў духоўную спадчыну нашага народа. На выстаўцы прадстаўлены зборнік вершаў «Быў. Ёсць. Буду.» (Мінск, 1986) – кніга-прызнанне ў любові да роднага краю.

Бескарыслівай любоўю да Радзімы, да свайго народа, да чалавека працы напоўнена паэзія Анатоля Іверса (сапр. І.Міско). Экспануюцца зборнікі вершаў паэта:

  • А.Іверс «Жыву ў бацькоўскім краі» (Мінск, 1982)
  • А.Іверс «Прыдарожныя сосны» (Слонім, 1995)
  • А.Іверс «Я пайшоў бы ўслед за летам... » (Мінск, 1987)

Вершы гродзенскага паэта Юркі Голуба арыгінальныя па думцы і выкананні, хвалююць і лёгка запамінаюцца. Да ўвагі наведвальнікаў:

  • Ю.Голуб «Брама зімы» (Мінск, 2004)
  • Ю.Голуб «Краявід» (Гродна, 2017)
  • Ю.Голуб «Помню пра цябе» (Мінск, 1983)
  • Ю.Голуб «Поруч з даждом» (Мінск, 2001)

Шчырая любоў да роднай зямлі, да свайго народа, да яго духоўных скарбаў вызначыла творчы шлях паэта-песенніка Янкі Насуты. Экспануюцца зборнікі песень на вершы Я.Насуты:

  • Я.Насута «Беларусь – наша пеўчае поле» (Гродна, 2015)
  • Я.Насута «Беларуская хата на нявесты багата» (Гродна, 2005)

Частка экспануемых кніг – з аўтографамі аўтараў.

На выстаўцы таксама прадстаўлены аўтограф верша Р.Барадуліна «Каложа» і аўтограф верша А.Іверса «Максіму Багдановічу», фотаздымкі Д.Бічэль (Ліда, 1955), Р.Барадуліна (Вушачы, 2005),У.Караткевіча (Мінск, 1984), А.Іверса (Слонім, 1943) і Я.Насуты (1953), экслібрыс Ю.Голуба з надпісам паэта (Рэспубліка Беларусь, 2006), пацеркі Д.Бічэль (СССР, 1980-я гг.), медалі Я.Насуты «50 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945» (Расійская Федэрацыя, 1995) і «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945» (Расійская Федэрацыя, 2005).

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00.

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар