Сёння 9 снежня 2020 года – 129 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча!!!
З нагоды гэтага свята нас віншуюць калегі і сябры.
Паэтэса, празаік, перакладчык, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч.
На памяць аб сустрэчы Людміла Антонаўна падарыла нам сваю кнігу «Трыялеты, тэрцыны, рандэлі» (2020). Гэта кніга – пераможца ІІІ абласнога літаратурнага конкурса рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч) у намінацыі «Паэзія».
Паэт, літаратурны крытык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык.