Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

          У музеі з 1 лютага працуе выстаўка «Матчын дарунак ад самай калыскі...», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

“Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка…”

Ул. Дубоўка

         Мова – наймацнейшы сродак захавання і развіцця духоўнай культуры народа, непарыўнай сувязі паміж нашымі продкамі і нашчадкамі, падмурак для этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці людзей. З мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці быў заснаваны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.

        Беларуская мова – гэта наш нацыянальны скарб. У штодзённым ужытку і творах вядомых пісьменнікаў беларуская мова часта гучыць як «спрадвечная, родная, матчына, першая мова». Доўгімі і складанымі былі шляхі станаўлення і развіцця пісьмовай спадчыны нашых продкаў ад старабеларускай да сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

       Падручнік «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча, выдадзены ў 1918 г., стаў штуршком для далейшага развіцця беларускага мовазнаўства. На выстаўцы экспануецца выданне 1929 г., пераробленае і пашыранае.

      Увазе наведвальнікаў прадстаўлены падручнікі і граматыкі розных аўтараў:   

  • К.Шапялевіч «Беларуская мова. Граматыка і правапіс» (Мн., 1933),
  • Я.Лёсік «Школьная граматыка беларускае мовы» (Мн., 1927),
  • Б.Тарашкевіч і Я.Лёсік «Беларускі правапіс» (Вільня, 1925),
  • А.Севярнёва і С.Шыманская «Беларуская мова. Падручнік для першага класа» (Мн., 1964, 1968);

      чытанкі:

  • А.Якімовіч і Е.Гародкіна «Чытанка» (Мн., 1936),
  • Ю.Тупяневіч і А.Тупяневіч «Юная раць» (Мн., 1932),
  • Н.Мяшалкіна-Сіўко і Л.Лукіна «Будзь гатоў» (Мн., 1932),
  • А.Пашкевіч (Цётка) «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (факсімільнае выданне,  1906);

      часопіс для дзяцей «Заранка» (1927).

      Цікавасць уяўляюць таксама пісьмовыя прылады і прадметы сярэдзіны ХХ ст.:

пенал школьны, чарніліца, падсвечнік, газавая лямпа.

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 10 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар