27 лютага 2019 г. вучні 7-8 класаў УА «Сярэдняя школа № 38» сталі ўдзельнікамі літаратурнага брэйн-рынгу «Зорка Максіма Багдановіча». На першым этапе гульні («Размінка») каманды па чарзе паспяхова адказалі на 10 пытанняў, якія тычыліся біяграфіі і творчасці М.Багдановіча. На другім этапе, які складаўся з 5-ці катэгорый заданняў («Фотазаданні», «Асобы ў жыцці М.Багдановіча», «Ці ведаеце вы…», «Давайце паразважаем», «Творчасць М.Багдановіча»), удзельнікі гульні выбіралі заданні па ўласным жаданні з той ці іншай колькасцю балаў (5, 10, 15, 20).
Школьнікі добра ведаюць факты жыцця і творчасці беларускага паэта Максіма Багдановіча, паспяхова выканалі тэарэтычныя і творчыя заданні літаратурнага-брэйн-рынга.
Вучні СШ № 38 г.Гродна – самыя актыўныя наведвальнікі Музея Максіма Багдановіча. Яны пабывалі не толькі на тэматычных і аглядных экскурсіях у музеі, але і ўдзельчалі ў квэст-гульні «Вандроўка ў мінулае», тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».
Супрацоўнікі музея выказваюць шчырыя словы падзякі адміністрацыі школы, асабіста намесніку дырэктара па выхаваўчай працы Хоціму Іллі Сяргеевічу, усім настаўнікам і вучням!