Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Імя Максіма Багдановіча для гарадзенцаў асабліва пашанлівае: менавіта ў нашым горадзе прайшлі дзіцячыя гады паэта. Лёс адмераў яму кароткі жыццёвы шлях... усяго дваццаць пяць... але гэтага хапіла, каб навечна ззяць нязгаснай зорачкай у беларускай паэзіі і ў памяці нашчадкаў.

24 мая ў Музеі Максіма Багдановіча адбылося мерапрыемства «Але толькі чаму ж так малы гэты час...» з нагоды дня памяці паэта. 25 мая 1917 г. у Ялце перастала біцца сэрца «песняра чыстай красы», «паэта паўтонаў», аўтара адзінага прыжыццёвага зборніка «Вянок» і самага маладога класіка беларускай літаратуры.

Вясна – гэта час, калі ўсё навокал прачынаецца, калі на душы становіцца радасней і святлей, Максіму ж Багдановічу было наканавана лёсам менавіта гэтай прыгожай парою і ў сваім творчым росквіце адыйсці ў іншы свет. «... Але толькі чаму ж так малы гэты час?! / Зноў навокал цемень. Свет зірнуў і пагас...» (М.Багдановіч «Цемень»).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», студэнты педагагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», паэты гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея», удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Клуб арганізаваных бардаў».

З уласнымі вершамі, прысвечанымі Максіму Багдановічу ці напісанымі пад уплывам яго творчасці, выступілі: Людміла Антонаўна Кебіч – пісьменніца, перакладчык, старшыня гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык – пісьменнік, намеснік старшыні, Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч – паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Святлана Валянцінаўна Глямбоцкая – кіраўнік гродзенскага літаб’яднання «Надзея», Людміла Уладзіміраўна Мілоста – паэтэса, член гродзенскага літаб’яднання «Надзея».

У выкананні ўдзельнікаў «Клуб арганізаваных бардаў» Таццяны і Паўла Салаёўвых прагучалі песні «Прошласць» (аўтар Я.Нагавіца, пераклад на беларускую мову П.Салаўёва) і «Маё каханне» (муз. Т.Салаўёвай, сл. Л.Кастэнка).

Цёплы вясновы настрой гасцям падарылі вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.В.Семянякі г. Гродна». Песню «Как жизнь без весны…» (з кінафільма «Гардэмарыны, наперад!») выканаў Максім Кейзер. Прызнаннем у любові да роднага краю прагучала песня «Беларусь мая» (на словы Э.Агняцвет) у выкананні Рамана Бярнацкага. Надзвычай цёпла сустрэлі слухачы самую маленькую ўдзельніцу мерапрыемства Яраславу Куроўскую, якая праспявала «Старый рояль» (з кінафільма «Мы из джаза»). Да выступлення дзяцей падрыхтавала настаўнік вакалу Наталля Зігмандаўна Жалкоўская.

Вершы Максіма Багдановіча, у якіх разам з лірычным героем мы перажываем светлыя дзіцячыя ўспаміны і шчаслівую пару юнацтва, назіраем за навакольным светам і асэнсоўваем яго, прачыталі студэнты 3 курса педагагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Я.Купалы»:

«Маладыя гады» – Краўчанка Сафія

«Блішчыць у небе зор пасеў…» – Сыч Анастасія

«Перад паводкай» – Лаўнік Марыя

«Цеплы вечар, ціхі вецер... » – Чаравач Наталля

«Вечар» – Фамко Лізавета

Урывак з паэмы «Вераніка» – Савіцкая Вікторыя і Янкоўская Сафія

«Падымі ўгару сваё вока...» – Байрашэўская Таццяна.

Курыравала падрыхтоўку студэнтаў старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святлана Дзмітрыеўна Грынько .

Даспадобы ўсім прысутным была віктарына, якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі музея. Кожны змог адчуць сябе паэтам: правільна падабраць рыфму ў прапанаваных радках з твораў М.Багдановіча або, замяняючы адпаведным словам малюнак, прачытаць вядомыя ўсім вершы аўтара. Госці паспрабавалі таксама разгадаць рэбусы з зашыфраванымі ў іх імёнамі, што сустракаюцца ў творах паэта.

Напарыканцы мерапрыемства ўсе разам прачыталі верш Максіма Багдановіча «Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў..») – адзін з самых музычных твораў паэта, «гімн вясне». На памяць аб гэтай цёплай вясновай сустрэчы кожны атрымаў у падарунак «сінякрылага» матылька-арыгамі.

Тэлерадыёкампанія «Гродна» падрыхтавала выпуск «Навіны Гродна»  ад 25.05.2022.

Падрабязнасці глядзіце ў праграме :

 

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар