Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Ўжо пара мне дадому збірацца, –

Вечар позны, а час не стаіць.

Ах, калі б ты магла здагадацца,

Як не хочацца мне ухадзіць...

Максім Багдановіч

Супрацоўнікі нашага музея амаль штодзённа чуюць ад уражаных наведвальнікаў: «Якая тут цудоўная і непаўторная атмасфера! Якія тут прыгожыя старадаўнія інтэр’еры! Як нам хочацца яшчэ хоць трошкі затрымацца!» Сапраўды, мемарыяльныя пакоі Музея Максіма Багдановіча зачароўваюць наведвальнікаў сваёй прыгажосцю, утульнасцю і цішынёй, нават пераступіўшы толькі парог дома, адразу здаецца, што мы ў ХІХ ст. у гасцях у Багдановічаў, а гаспадары зусім ненадоўга выйшлі прагуляцца ў гарадскі парк. Увагу прыцягвае кожная дэталь: адмысловая разьба па дрэве на буфеце ў гасцёўні, металічны ложак з роспісам у жаночым пакоі, алавяныя салдацікі ў дзіцячым пакоі, літыя чарніліцы незвычайнай формы ў працоўным кабінеце і шмат іншага.

Прапануем звярнуць вашу ўвагу яшчэ на некаторыя экспанаты, каб адчуць сапраўды «таямнічую» атмасферу Дома-музея Максіма Багдановіча і ў бліжэйшы час адразу ж накіравацца да нас у госці.

1. Тульскі самавар на самаварным століку ў гасцёўні выклікае захапленне ў кожнага наведвальніка, але не ўсе ведаюць пра клеймы, змешчаныя на яго накрыўцы. І толькі самыя ўважлівыя змогуць прачытаць: «Тула / Торговый домъ Бр. Шемариныхъ».

2. Без прыгажуні з белай кафлі з вытанчаным рэльефным карнізам цяжка ўявіць сабе гасцёўню музея. Канешне, гэта печ. Калі вам пашчасціць наведаць нас у сонечны дзець, прыглядзіцеся, калі ласка: белы колер кафлі быццам пераліваецца рознымі адценнямі – ружаватым, шэрым і нават бэзавым.

3. «О! Піяніна!» – скажа амаль кожны, убачыўшы наш музычны інструмент – фісгармонію. Вам абавязкова раскажуць пра гэты інструмент, чым ён адрозніваецца ад піяніна, раяля або клавесіна, раскрыюць сакрэты, якія трэба ведаць, каб на ім іграць.

4. Там жа, у жаночым пакоі, захапляе эрганамічным дызайнам не толькі трумо, але і флаконы з-пад парфумы, пацеркі, пудэлка для біжутэрыі, зашпілька для валасоў.

5. Сюрпрызы чакаюць і ў працоўным кабінеце. Вы даведаецеся, што цудоўны насценны гадзіннік канца ХІХ ст. заводзіцца ключом, які ўстаўляецца ў адтуліну на цыферблаце.

6. Рэкардсмен па колькасці захапленняў ад убачанага – гэта дзіцячы пакой. Мала хто з вас не адчуе неадольнага жадання прысесці на падлогу і ўбачыць любімыя цацкі. Мара кожнага хлопчыка – алавяныя салдацікі. Паспрабуйце сярод іх знайсці караля Рычарда Ільвінае Сэрца! А ці зможаце адрозніць рымскага легіянера ад грэчаскага гопліта, а ваяра-вікінга ад гальскага правадыра?

Шчыра запрашаем у наш музей, дзе вас чакае мноства сакрэтаў і загадак, якія адразу захочацца знайсці і разгадаць! Тэлефануйце: 8 0152 71 95 86, прыходзьце: вул. 1 Мая, 10 (з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны).

 

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар