Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,

Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах

І пільна летапіс другі ўжо год пішу:

Старанна літары малыя вываджу

І спісваю ўсё ад слова і да слова…

                            М.Багдановіч «Летапісец»

 

Віртуальны праект «Ад слова і да слова» прымеркаваны да дня памяці выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. 25 мая 2020 года спаўняецца 103 гады з дня смерці паэта.

Калі разважаеш пра паэтаў, чыё зямное жыццё рана абарвалася, то неўзабаве здзіўляешся таму, як многа яны паспелі зрабіць, як многа яны паспелі сказаць сваім сучаснікам і нам – сваім нашчадкам. Лёс, нібыта выпраўляючы памылкі, перанасычваў іх жыццё творчасцю.

Хоць зернейкі засохшымі былі,

Усё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясенняй збожжа на раллі.

                                М.Багдановіч. Санет («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі... »)

Максім Багдановіч… Кароткім быў яго жыццёвы век… Ён вымяраецца ўсяго дваццаццю пяццю гадамі… Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закончыў… І можа таму, што прадчуваў хуткую развязку, спяшаўся, працаваў, не шкадуючы сябе, каб паспець сказаць тое, што хвалявала яго сэрца і не магло не адбіцца ў яго творах.

У Максіма Багдановчіа не было зацягнутага перыяду творчага вучнёўства. Пра сябе, як пра паэта, ён заявіў адразу і адразу ж упэўненай хадой пайшоў наперад, пераадольваючы цяжкасці. А іх было нямала.

Бадай нікому з беларускіх паэтаў не выпаў такі незайздросны лёс. З маленства ён хварэў на сухоты, не паспеў уволю нацешыцца шчаслівым дзяцінствам, як страціў маці, а ўслед за ёй – і мілыя, родныя мясціны, па якіх аддалены сотнямі вёрстаў малады паэт сумаваў на берагах Волгі. З таго часу ён пачаў складаць на роднай беларускай мове натхнёныя гімны сваёй Радзіме.

Першы друкаваны твор М.Багдановіча – алегарычнае апавяданне «Музыка». Твор быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва... » (1907/07/19, № 24). Галоўны герой твора – непадкупны, высакародны музыка – чароўнымі гукамі абуджаў прыгнечаных людзей ад цяжкага сну. Максім Багдановіч сваім празаічным словам даказаў, што фальш і праўда ў мастацтве несумяшчальныя з’явы.

Удзельнік віртуальнага праекта «Ад слова і да слова» вучань 5 «О» класа УА «Гімназія № 4 г.Гродна» Яўген Рапінчук прачытаў на памяць апавяданне «Музыка».

Зернейкі паэзіі Максіма Багдановіча пусцілі такія глыбокія карані, што да сённяшняга дня даюць і яшчэ доўгі час будуць даваць вельмі багаты плён.

З жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча вучні знаёмяцца яшчэ ў школе, літаратурная спадчына Максіма Багдановіча вывучаецца студэнтамі ў ВНУ, творы Максіма Багдановіча натхнілі не адно пакаленне літаратараў, якія прысвяцілі паэту свае творы.

Дацэнт УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», літаратуразнаўца, літаратурны крытык, член Саюза пісьменнікаў Аліна Сабуць у сваім інтэрв’ю падкрэсліла фенаменальнасць і загадкавасць асобы Максіма Багдановіча, значную ролю ў творчасці якога адыграў і наш Гродна – горад дзяцінства і калыска Максіма Багдановіча.

Браніслаў Ермашкевіч, ганаровы член Саюза пісьменнікаў, прачытаў уласныя вершы, прысвечаныя Максіму Багдановічу: «У доме Максіма Багдановіча», «Васількі Максіму», «Дом Максіма Багдановіча».

Паэт, публіцыст, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Дзмітрый Радзівончык прачытаў верш «Заўсёды Ваш», які, дарэчы, напісаў незадоўга да пачатку правядзення віртуальнага праекта «Ад слова і да слова». Як адзначыў сам Дзмітрый, яго натхніў верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы... ».

У фондах нашага музея захоўваецца архіў сям’і Багдановічаў, сярод экспанатаў – рукапісы, кнігі, фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы. Частку архіва складаюць аўтографы твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Максіму Багдановічу.

Загадчык літаратурнага аддзела Алена Рапінчук прадставіла аўтографы вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай «Максімаў домік у Гародні», «Максім Багдановіч», Анатоля Іверса «Максіму Багдановічу», Васіля Віткі «Споведзь», «Арол», «Вянок» (трыпціх), Рыгора Барадуліна «Максім Багдановіч», Максіма Танка «Над магілай Багдановіча», «Чытаючы Максіма Багдановіча», Васіля Супруна «Максіму Багдановічу», Уладзіміра Караткевіча «Багдановічу».

Аўтар віртуальнага праекта «Ад слова і да слова» – Алена Рапінчук.

Прапаноўваем паглядзець: Artкод. Максім Багдановіч.

 

 

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар