10-11 снежня 2019 г. ва УК «Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына ў кантэксце ўстойлівага развіцця». Канферэнцыя праходзіла ў межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія – Літва–Беларусь (2014-2020 гг.). У мерапрыемстве прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі музеяў, прадстаўнікі турыстычных кампаній, гісторыкі, культуролагі з Беларусі і замежжа.
Дэлегацыя ўдзельнікаў канферэнцыі з Літоўскай Рэспублікі пабывала ў гасцях ў Музеі Максіма Багдановіча і пазнаёмілася з такой інтэрактыўнай формай работы музея як тэатралізаваная экскурсія. Загадчык літаратурнага аддзела Алена Рапінчук падчас экскурсіі выступіла ў ролі маці Максіма Багдановіча і правяла для гасцей тэатралізаваную экскурсію «Марыя Апанасаўна запрашае».
Удзельнікі мерапрыемства прачыталі на літоўскай мове верш Максіма Багдановіча «Пагоня».