Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

14 лістапада споўнілся 115 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Васілька (Міхаіла Восіпавіча Касцевіча). Гэтае імя цесна звязана з нашым горадам. Ёсць у Гродне і вуліца, названая іменем гэтага паэта.

Нарадзіўся ён у 1905 г. у в. Баброўня ў сям’і лесніка. Потым атрымаў адукацыю ў Мічурынску, дзе сям’я была ў бежанстве. Пасля вяртання на Радзіму арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы і за свой актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху быў неаднаразова арыштаваны. Паэзія Васілька была папулярнай сярод простых людзей, вершы распаўсюджваліся ў рукапісным выглядзе. Непадалёк ад цэнтра мястэчка Скідзель, кожны аўторак праводзіліся кірмашы. Тут можна было не толькі штосьці прадаць ці купіць, але павесяліцца: паслухаць вершы і песні, сцэнкі са спектакляў, паўдзельнічаць у розыгрышы латарэй. Цікавасць гледачы выказвалі да многіх артыстаў. Але найбольш даспадобы былі выступленні Міхася Васілька, які чытаў свае вершы, поўныя гумару і смеху, падмацоўваючы іх крытычнымі малюнкамі, якія дэманстраваў яго сябра-аднавясковец Рыгор Каскевіч. Местачковыя ведалі Міхася Васілька як «дзівака з Баброўні».

У друку пачаў выступаць у 1926 г. у віленскіх выданнях. Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 г. у Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў». У 1939 г. Міхась Васілёк быў мабілізаваны ў польскае войска і ў хуткім часе трапіў у палон, але здолеў збегчы. Вярнуўшыся на Радзіму, актыўна ўдзельнічаў у падпольным друку пад псеўнадімам Язэп Гром. Пасля вызвалення Беларусі працаваў у газеце «Гродзенская праўда», быў членам Саюза пісьменнікаў. Друкаваўся ў газетах «Народная справа», «Наш голас», «Народны звон», «Наша воля», «Беларускі дзень», «Наша праўда», «Беларуская газета», часопісах «Маланка», «Калосьсе», «Нёман», «Снапок».

Памёр у Гродне 3 верасня 1960 г., пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках. Вуліца, поруч з якой жыў паэт, носіць яго імя, на доме, што пабудаваны на месцы апошняга прытулку паэта, у 1986 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.

У Музеі Максіма Багдановіча ў экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная» прадстаўлены асабістыя рэчы паэта: гадзіннік, акуляры, блакнот, паліто, шалік, партфель. На фотаздымках у экспазіцыі наведвальнікі могуць убачыць Міхася Васілька разам са сваякамі і аднавяскоўцамі ў в.Баброўня, са знаёмымі на Савецкай плошчы ў г.Гродна. Прадстаўлены таксама зборнікі паэта «Шум баравы» (Вільня, 1929 г.) і «З сялянскіх ніў» (Вільня, 1937 г.), кніга «Вершы» (Мінск, 1973 г.) з дароўным надпісам ад жонкі і сына М.Васілька. У экспазіцыі знаходзіцца таксама партрэт паэта, напісаны мастаком Д.Парахнёй (Гродна, 1955 г.).

 

 

 

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар