Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

22 мая ў музеі быў праведзены літаратурны турнір «Дарогамі Максіма Багдановіча». У літаратурным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды «Валошкі» (Маліноўскі Кірыл, Пархоменка Канстанцін, Кашалеўскі Данііл, Пацынка Дар’я) і «Зорачкі» (Радзівон Аляксандра, Марозік Вікторыя, Алчынбаева Аляксандра, Грытчанка Ксенія) – вучні 10 «Б» класа з фізіка-матэматычным і хіміка-біялагічным ухілам ДУА «Гімназія № 2 г.Гродна» (класны кіраўнік Яхімчык Вольга Валянцінаўна).

На першым этапе гульні – размінка – «Зорачкі» занялі лідэрскую пазіцыю, набраўшы 8 балаў, а каманда «Валошкі» – 6 балаў. Максімальная колькасць балаў за размінку – 10 (адзін правільны адказ ацэньваўся ў 2 балы).

Другі этап гульні быў прадстаўлены разнастайнымі катэгорыямі і формамі заданняў: «Фотазаданні», «Асобы ў жыцці М.Багдановіча», «Ці ведаеце вы...», «Давайце паразважаем», «Творчасць М.Багдановіча». Кожная каманда мела магчымасць самастойна выбраць, на якую колькасць балаў яна жадае атрымаць пытанне: 5, 10, 15, 20 або 25 балаў. Гімназісты паспяхова адказвалі на наступныя пытанні: якія з прапанаваных аўтографаў належаць паэту, якое дачыненне той ці іншы будынак (месца) мае да Максіма Багдановіча, у якіх газетах друкаваўся Максім Багдановіч, «Ці праўда, што...». Сумненне выклікалі пытанні з катэгорыі «Асобы ў жыцці М.Багдановіча». Прыйшлося падумаць над такімі пытаннямі: які памер мае самае маленькае ў свеце выданне вершаў М.Багдановіча (зборнік падрыхтаваны майстрам мікрамініяцюр у 2016 г.), якія з прапанаваных песень напісаны на словы паэта і інш. Заданні кшталту «Кот у торбе» і «Чорная скрыня» выпалі камандзе «Зорачкі». Гімназісты гэтай каманды спрачаліся між сабой, але ў выніку далі два правільныя варыянты адказаў (дзеля захавання пэўных таямніц літаратурнага турніру адказы мы не друкуем).

Як заўсёды, у літаратурным турніры перамагло сяброўства, а па колькасці набраных балаў першае месца атрымала каманда «Зорачкі» (147), на другім месцы – каманда «Валошкі» (103).

Па тэлефоне 71 95 86 можна запісацца на літаратурны турнір «Дарогамі Максіма Багдановіча»

Глядзіце нашу фотасправаздачу.

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар