16 жніўня спаўняецца 85 гадоў Браніславу Іосіфавічу Ермашкевічу.
Браніслаў Ермашкевіч – (16.08.1937г., нарадзіўся на хутары Зялёнка Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ветэран Узброеных Сіл, лаўрэат конкурса ў намінацыі «Паэзія» да 875-годдзя г.Гродна і конкурса гімнаў, прысвечанага 880-годдзю г.Гродна, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Пісьменнік года – 2008» за кнігу вершаў «Зямлі маёй нераўнавага». Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». Піша на беларускай мове. Выдаў кніжкі вершаў: «Надзённае» (2001), «Навучанне зямлёй» (2004), «Зямлі маёй нераўнавага» (2007), «Абярэг» (2012), кнігі нарысаў: «Водсвет далёкіх дзён» (2015), «Памяць патрэбна жывым» (2018).
Браніслаў Іосіфавіч – часты госць і ўдзельнік літаратурна-музычных мерапрыемстваў нашага музея, а таксама ўдзельнік віртуальнага праекта «Гарадзенцы – Багдановічу»
Відэапрагляд тут: