“Не пакідайце ж мовы нашай
беларускай, каб не ўмёрлі!”
Ф.Багушэвіч
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча падрыхтавалі і правялі мерапрыемства “Адзначым Дзень роднай мовы разам” для выхаванцаў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна”. Дзеці пазнаёміліся з мемарыяльнымі пакоямі музея, старадаўнімі прадметамі інтэр’еру і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Даведаліся вучні пра гады дзяцінства Максіма Багдановіча, убачылі і першы фотаздымак будучага паэта, яго асабістыя рэчы, адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок”.
Знаёмства вучняў з вершамі М.Багдановіча “Вадзянік” і “Лясун” адбылося на прыкладзе адпаведных міфалагічных персанажаў.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі сваімі рукамі паштоўкі з васількамі – любімымі кветкамі Максіма Багдановіча.