Для дарослых 2 руб. 50 кап.
Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.
Cтудэнтаў ВНУ
Пенсіянераў
Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.
Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна
Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.
Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.
Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.
Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.
Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.
(да 7 чалавек)
Выстаўка (часовая) 20 кап.
(для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
1965
Музей Максіма Багдановіча размяшчаецца ў мемарыяльным доме па вул. 1 Мая, 10, пабудаваным у 1888 г. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме адбылося 6 мая 1965 г.
Сярод гасцей былі стрыечная сястра Максіма Багдановіча – Ганна Кіпрыянаўна Гразнова і стрыечная пляменніца паэта Наталля Глебаўна Кунцэвіч.
1982
У 1982 г. упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама быў выдадзены загад аб адкрыцці ў гэтым доме літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
1986
У 1985 г. быў распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план і вялося афармленне экспазіцыі літаратурнага аддзела «Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры і яго эпоха». Аўтарам экспазіцыі стала паэтэса, старшы навуковы супрацоўнік музея – Д. Бічэль, мастакамі – А. Ступень і В. Кічко.
16 мая 1986 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі літаратурнага аддзела. Экспазіцыя размяшчалася ў 4-х пакоях дома (плошчай 56 м²). Наведвальнікі музея маглі пазнаёміцца з агульным выглядам Гродна кан. ХІХ – пач. ХХ стст., сямейнымі фотаздымкамі і асабістымі рэчамі М. Багдановіча, зборнікам «Вянок» (1913 г.), з дзейнасцю газеты «Наша Ніва», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».
На ўрачыстых мерапрыемствах адкрыцця экспазіцыі прысутнічалі вядомыя навукоўцы, даследчыкі, літаратары, сярод якіх паэт Ніл Гілевіч, а таксама жыхары і госці Гродна, для якіх першую экскурсію правяла Данута Бічэль.
1990
У 1990 г. загадчыцай літаратурнага аддзела была прызначана Данута Бічэль — паэтка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы.
1992
У 1992 г. ГДГАМ змог значна пашырыць агульную плошчу літаратурнага аддзела (да 207 м²). Распачаўся капітальны рамонт і перапланіроўка будынка, праектаванне новай экспазіцыі. Афармленне экспазіцыі і выраб экспазіцыйнай мэблі ўзяў на сябе Мінскі мастацка-афарміцельскі камбінат. Генеральнае рашэнне па афармленні музея зроблена А. Грачовым. Работы праводзіла група мастакоў пад кіраўніцтвам В. Пратасені, аўтар экспазіцыі – Д. Бічэль.
Была створана экспазіцыя (плошчай 150 м²), якая дзейнічае і зараз і складаецца з наступных залаў: «Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў», «Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.», «Гродзеншчына літаратурная» і 4-х мемарыяльных пакояў.
1994
Урачыстае адкрыццё адноўленай экспазіцыі музея адбылося 26 мая 1994 г., сярод ганаровых гасцей на адкрыцці прысутнічаў Міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, а таксама Народны паэт БССР Ніл Гілевіч.
2014
З 1 студзеня 1995 г. музей дзейнічаў як самастойная адзінка «Музей Максіма Багдановіча», з 2008 г. – ДУК «Гродзенскі музей Максіма Багдановіча», з сакавіка 2014 г. – літаратурны аддзел УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей».
Летам–восенню 2014 г. у рамках праекта «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучыні музеяў» быў праведзены рамонт экспазіцыйнай залы «Гродзеншчына літаратурная», распрацаваны новы тэматыка-экспазіцыйны план і адноўлена экспазіцыя «Гродзеншчына літаратурная», урачыстае адкрыццё якой адбылося 2 кастрычніка 2014 г.