7 лютага 2020 г. наш музей наведалі госці з Расіі і Беларусі: Аркадзій Ялфімаў (выдавец, фотамастак, кіраўнік Цюменскага грамадскага дабрачыннага фонда «Адраджэнне Табольска», г. Табольск), Юрый Пермінаў (паэт, член Саюза пісьменнікаў Расіі, г. Омск), Іна Фралова (паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, г. Мінск), Сяргей Трахімёнак (пісьменнік, сцэнарыст, прафесар, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, г. Мінск).
У межах ХХVII Мiжнароднай кнiжнай выстаўкі-кiрмашу (Мінск, 05-09.02.2020) у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы iмя Я.Ф. Карскага адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання «Белорусы в Сибири» з удзелам А.Ялфімава (выдавец), Ю.Пермінава (галоўны рэдактар), І.Фраловай (перакладчык выдання), С.Трахімёнка (пісьменнік).
На прэзентацыі прысутнічалі супрацоўнікі нашага музея – Алена Рапінчук і Анастасія Грушэўская. Музейны фонд УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» таксама папоўніўся каштоўным падарункам – двухтомнікам «Белорусы в Сибири».
Фота з інтэрнэт-рэсурсаў газеты «Гродзенская праўда»