У Музеі Максіма Багдановіча з 17 кастрычніка 2018 года працуе выстаўка «Паэт красы і светласці», прымеркаваная да 127-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча.
Творчасць Максіма Багдановіча – паэтычнае пасланне ўсім, хто шукае красу і светласць. У вершах паэта тоіцца штосьці нявыказанае, яны заклікаюць да роздуму пра імгненнасць і бясконцасць Сусвету, пра таямніцы жыцця на Зямлі.
Літаратурныя крытыкі, паэты і перакладчыкі звярталіся да творчасці М.Багдановіча. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі, прысвечаныя даследаванню жыцця і творчасці паэта:
- Н.Ватацы «Шляхі» (Мінск, 1986)
- Я.Міклашэўскі «Каханне і смерць, або лёс Максіма Багдановіча» (Мінск, 1995)
- С.Панізнік «У бязмежную даль» (Мінск, 1996)
- Л.Зубараў «Максім Багдановіч» (Мінск, 1989)
- «Пясьняр свабоды й красы» (Баварыя, 1947)
- «Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы» (Мінск, 2011)
Экспануюцца творы Максіма Багдановіча ў перакладзе на нямецкую, літоўскую, англійскую мовы:
- «Weissrufhenische Heimat-Lyrik» (Германія, 1949)
- «Vainikas» (Вільнюс, 1989)
- «The Apocrypha» (часопіс «Bielorussian youth», ЗША, 1974),
а таксама медалі, значкі і памятныя манеты:
- медаль «Максім Багдановіч. 90 гадоў з дня нараджэння 1891-1981 гг.» Бянькоўскага А.І. (БССР, 1981)
- значок «Музей М.Багдановіча. Гродна» Пярвухінай Т.А. (Гродна, 1996)
- манета памятная «М. Багдановіч 1891-1917» (Мінск, 1911)
і інш.
Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).