17 снежня 2019 г. на экскурсіі у Музеі Максіма Багдановіча была дзіцячая пісьменніца Ірына Карнавухава (г.Мінск). Ірына Аляксандраўна – літаратар і музыкант, аўтар больш за 20 кніг, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў Мінскай вобласці «Жывіца». Лаўрэат Мінскай абласной прэміі (2015) у галіне літаратуры за зборнік «Воскрешайтесь любовью». Узнагароджана медалём СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016).
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка прайшла творчая сустрэча Ірыны Карнавухавай з чытачамі. На мерапрыемстве прысутнічалі і навуковыя супрацоўнікі нашага музея Анастасія Грушэўская і Кацярына Багдановіч.
Падрабязней чытайце ў навінах: