Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

У Музеі Максіма Багдановіча наведвальнікі могуць не толькі даведацца аб жыцці і творчасці паэта, але і паглядзець, як выглядала кватэра сям’і дзяржаўнага служачага сярэдняга дастатку ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Прыгожы старадаўні інтэр’ер чатырохпакаёвай кватэры падабаецца ўсім нашым гасцям без выключэння.

Ёсць сярод прадметаў і такія, што заўсёды выклікаюць здзіўленне або захапленне – металічныя літыя шчыпчыкі для цукру ў выглядзе птушыных лапак, вырабленыя ў Заходняй Еўропе ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. і шкляная цукарніца з металічнай накрыўкай, аздобленай раслінным арнаментам. Вельмі часта наведвальнікі задаюць традыцыйнае пытанне: “А цукар там сапраўдны?” Каб атрымаць адказ, трэба наведаць наш музей!

Існаванне спецыяльных інструментаў для захопу цукру падкрэслівае яго важнасць у жыцці грамадства ў ХVІІІ-ХІХ стст. Пік папулярнасці выкарыстання шчыпцоў для цукру прыйшоўся на ХІХ ст., калі ў модзе апынулася салодкая англійская гарбата. Шчыпцы прыгожа аздаблялі, а іх захопы звачайна мелі гладкую паверхню або маглі быць зроблены ў выглядзе лыжачкі. Сустракаліся таксама шчыпцы з механічным захопам ў выглядзе трох зубцоў, каб браць цукар з цукарніцы.

Існавалі і вялікія шчыпцы для колкі цукру («кусачкі для цукру»), якія выкарыстоўваліся для таго, каб раскалоць цукар на кавалачкі. Потым невялікі кавалачак цукру з задавальненнм рассмоктвалі, запіваючы гарбатай. Гэту традыцыю і называлі «піць гарбату ўпрыкуску». Выраблялі таксама і камбінаваныя шчыпцы «браць-калоць». Аднак да канца ХІХ ст. яны выйшлі з моды.

Сёння часцей за ўсё цукар падаюць у пакетах, а не ў кубіках, таму шчыпцы – хутчэй прадмет калекцыянавання.

А ці ведаеце вы, што:

  • Першымі ў свеце вырабляць цукар навучыліся людзі на тэрыторыі сучаснай Індыі.
  • У 327 г. да н. э. грэчаскі гісторык Анексекрыт, які суправаджаў Аляксандра Македонскага ў яго індыйскім паходзе, зрабіў першае апісанне цукру: «У Індыі трыснёг дае мёд без пчол».
  • У Сярэднявеччы ў Еўропе цукар лічыўся лекавым сродкам і прадаваўся ў аптэках.
  • Першы ў свеце цукровы завод быў пабудаваны немцам Ахардам ў Кунэрне (Ніжняя Сілезія, цяпер тэрыторыя Польшчы) у 1801 г. Першы ў Расіі завод па вытворчасці цукру быў запушчаны ў 1802 г.
  • Да канца ХVІІІ ст. цукар лічыўся прадметам раскошы, яго нават называлі «белым золатам».
  • У Чэхіі ўсталяваны помнік цукру-рафінаду. Цукар у форме кубікаў быў вынайдзены ў 1843 г. менавіта ў гэтай краіне.
  • У прамысловай індустрыі сыравінай для вытворчасці цукру служаць галоўным чынам буракі або трыснёг.
  • За апошнія два дзесяцігоддзі спажыванне цукру чалавекам павялічылася амаль да 40 кілаграмаў на год, таму што цукар уваходзіць у склад большасці прадуктаў харчавання. Самае высокае спажыванне цукру на душу насельніцтва зафіксавана ў Бразіліі.
  • Цукар прысутнічае ў самых нечаканых прадуктах, прычым у вялікай колькасці. Нават кетчуп і хлеб утрымліваюць у сваім складзе даволі шмат цукру.
  • Цукар актыўна выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмасы, скуры, у фармацэўтычнай, тытунёвай і іншых нехарчовых галінах прамысловасці.
  • Штогадовая вытворчасць цукру ў свеце складае больш за 110 мільёнаў тон.

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар