30 жніўня супрацоўнікі Музея Максіма Багдановіча наведалі літаратурна-музычнае свята «Август в каждой строчке», ініцыяванае Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага. Свята стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў лета, чуллівым развітаннем з ім. Свята сабрала паэтаў, празаікаў, аматараў літаратуры ў садзе абласной бібліятэкі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і празаічныя творы на беларускай і рускай мовах, прысвечаныя цёплай пары. Асаблівую атмасферу стварыла музыка, а таксама песні ў выкананні Галіны Сцяпанавай.
Падрабязнасці па спасылцы: https://grodnolib.by/2023/08/31/август-в-каждой-строчке/