Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

У Музеі Максіма Багдановіча 25 траўня 2016 года адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Пясняр сугучнасці», прымеркаванае да 99-й гадавіны памяці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і 30-годдзя музея.

Літаратурна-музычнае мерапрыемства «Пясняр сугучнасці»

Распачалося мерапрыемства «Пясняр сугучнасці» з уступнага слова дырэктара УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Юрыя Віктаравіча Кітурка.

Уступнае слова дырэктара УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» Юрыя Віктаравіча Кітурка

Першая літаратурна-музычная частка мерапрыемства была цалкам прысвечана «Песняру чыстай красы», класіку беларускай паэзіі Максіму Багдановічу. Падчас літаратурна-музычнай імпрэзы студэнты філалагічнага факультэта спец. «Беларуская філалогія» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Вікторыя Смолка і Аліна Паўлоўская прачыталі выдатнейшыя ўласныя вершы, прысвечаныя Генію беларускай паэзіі М. Багдановічу, а Дзмітрый і Альжбета Даўгаполікі надзвычай прыгожа выканалі песню на словы паэта «Слуцкія ткачыхі».

Вершы М. Багдановіча «Маёвая песня» і «На чужыне» прачыталі вучаніцы Гімназіі №5 Юлія Чакун і Алена Пінкевіч, а верш «Жывеш не вечна, чалавек…» прадэкламавала вучаніца Гімназіі №2 Яніна Дзіўнэль.

Яскравым і кранальным было выступленне на мерапрыемстве фальклорнага ансамбля «Кужаль» Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Мастацкі кіраўнік ансамбля Наталля Вікунья-Аррыетта.

Другая частка мерапрыемства пад назвай «Летапіс гісторыі музея» была прысвечана 30-годдзю музея.

Як вядома, урачыстае адкрыццё першай экспазіцыі Музея Максіма Багдановіча ў Гродне адбылося 16 мая 1986 года. Экспазіцыя размяшчалася ў 4-х пакоях дома. Наведвальнікі музея маглі пазнаёміцца з агульным выглядам Гродна кан. ХІХ – пач. ХХ стст., сямейнымі фотаздымкамі і асабістымі рэчамі М. Багдановіча, зборнікам «Вянок» (1913 г.), з дзейнасцю газеты «Наша Ніва», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». У экспазіцыі былі таксама прадстаўлены і мінскі перыяд жыцця і творчасці паэта, і апошнія месяцы жыцця ў Ялце, творы беларускіх мастакоў, прысвечаныя М. Багдановічу, інтэр’ер кабінета бацькі паэта, настаўніка, навукоўца і этнографа Адама Ягоравіча Багдановіча.

У 1990 годзе загадчыцай літаратурнага аддзела Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея была прызначана Данута Бічэль – паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы, а праз некаторы час Д. Бічэль стала першым дырэктарам Музея Максіма Багдановіча.

У 1994 годзе была створана экспазіцыя, якая дзейнічае зараз і складаецца з наступных залаў: «Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў», «Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст.» і 4-х мемарыяльных пакояў: кабінета бацькі, гасцёўні, жаночага і дзіцячага пакояў, а таксама экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная». Афармленне экспазіцыі і выраб экспазіцыйнай мэблі ўзяў на сябе Мінскі мастацка-афарміцельскі камбінат. Генеральнае рашэнне па афармленні музея зроблена А. Грачовым. Работы праводзіла група мастакоў пад кіраўніцтвам В. Пратасені, аўтар экспазіцыі – Д. Бічэль.

З 1995 г. па 2013 гг. музей дзейнічаў як самастойная ўстанова «Музей Максіма Багдановіча», з сакавіка 2014 г. музей працуе як літаратурны аддзел УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей».

Летам-восенню 2014 г. у рамках праекта «Віртуальнае мінулае – гарант поспеху будучыні музеяў» быў праведзены рамонт і перапланіроўка экспазіцыі «Гродзеншчына літаратурная», урачыстае адкрыццё якой адбылося 2 кастрычніка 2014 г. У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі краін-партнёраў праекта з Латвіі, Літвы і Беларусі, жыхары горада.

У літаратурна-музычнай імпрэзе «Пясняр сугучнасці» ўзялі таксама ўдзел дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДзУ імя Я. Купалы Аліна Эдмундаўна Сабуць, дацэнт кафедры польскай філалогіі ГДзУ імя Я. Купалы Анатоль Аляксандравіч Брусевіч, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч, дацэнт Ала Мікалаеўна Петрушкевіч, Старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч, верш-прысвячэнне М. Багдановічу прачытаў паэт Браніслаў Ермашкевіч.

У фінальнай частцы мерапрыемства «Пясняр сугучнасці» прагучала песня «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…» ў бліскучым уласным выкананні студэнта філалагічнага факультэта спец. «Польская філалогія» ГрДзУ імя Я. Купалы Уладзіслава Мазалеўскага.

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар