Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны,

для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, -

многа або мала, але да канца.

У.Караткевіч

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930 - 1984) – беларускага паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, крытыка, сцэнарыста, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Сябры запомнілі яго няўрымслівым рамантыкам i жыццялюбам.

Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч 26 лістапада 1930 г. у Оршы. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля – у Арэнбургу. У 1944 г. вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949 - 1954 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі. Працаваў настаўнікам у сельскай школе ў вёсцы Лісавычы Кіеўскай вобласці Украіны (1954-1956), у Оршы (1956-1958). У.Караткевіч вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах (1958-1960), Вышэйшых сцэнарных курсах (1962), у Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве, стаў прафесійным пісьменнікам. З 1962 г. жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 г. У другой палове 1970-х гг. У.Караткевіч пачаў працаваць на Беларускім тэлебачанні, дзе ён вёў праграму «Спадчына», прысвечаную гісторыі і культуры беларускай зямлі.

Уладзімір Караткевіч з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986), «Паэзія розных гадоў» (1987), раманаў: «Каласы пад сярпом тваім» (выдадзены ў 1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (выдадзены ў 1972), «Чорны замак Альшанскі» (1979), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі») (кніжнае выданне 1982), аповесцяў: «Сівая легенда» (выдадзена ў 1961), «Дзікае паляванне караля Стаха» (выдадзена ў 1964), «Ладдзя Роспачы» (выдадзена ў 1978), «Лісце каштанаў» (апублікавана ў 1973) і інш., нарысаў: «Зямля пад белымі крыламі» (1977), «Вязынка», «Званы ў прадоннях азёр», «Казкі Янтарнай краіны» і інш., п’ес: «Кастусь Каліноўскі» (1963), «Званы Віцебска» (1974), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ветру» (1985), шэрагу апавяданняў, казак, легендаў, эсэ, артыкулаў, кінасцэнарыяў.

Узнагароджаны Ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі». Памёр Уладзімір Караткевіч 25 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Цікавыя факты з жыцця і творчасці У.Караткевіча:

  • Пра сваю жонку Валянціну, з якой пражыў 12 гадоў, Уладзімір Сямёнавіч казаў так: «Яна не была прыгажуняю, але валодала дзіўнай духоўнай абаяльнасцю. Яна была каралевай духоўнасці…».
  • Уладзімір Караткевіч вельмі любіў тэатр і кіно і, па ўспамінах сяброў, у студэнцкія гады спускаў усе грошы на спектаклі.
  • Пісьменнік вельмі балюча перажываў выпады крытыкі ў свой адрас, хоць храбрыўся, не падаваў выгляду.
  • Падчас камандзіроўкі на Палессе Уладзіміра Сямёнавіча, які захапляўся палескай прыродай, сівымі легендамі і паданнямі, абурыла, як знішчаюцца старажытныя, можа, адзіныя ў свеце помнікі культуры і архітэктуры. Крык душы Караткевіч выказаў у нарысе «Званы ў прадонні азёр». Аддаючы нарыс у рэдакцыю часопіса «Маладосць», сказаў: «Вельмі прашу – не праўце. Лепей не друкуйце…»
  • Караткевіч ведаў мноства рэцэптаў страў, некаторыя з іх ён нават апісваў у сваіх раманах.
  • Уладзімір Караткевіч ведаў шмат цікавых гісторый пра кожны куточак роднага краю. Пра сябе пісьменнік казаў: «Я ж вандроўнік зацяты. Колькі пераходжана гэтымі нагамі, колькі перабачана гэтымі вачыма. А яшчэ архівы. У страшным сне не прысніцца, колькі пераглытаў я пылу ў сховішчах, колькі перагартаў старонак дакументаў. І не толькі дома, але і ў Кіеве, Львове, Вільні, Ленінградзе, і за мяжой».
  • У 8 класе будучы пісьменнік застаўся на другі год. Па ўспамінах аднакласніка, настаўніца матэматыкі паставіла яму двойку па свайму прадмету за тое, што Уладзімір смяяўся над яе спробамі надаць сваёй гутарцы рускае гучанне.
  • Са школьных прадметаў Уладзімір больш за ўсё любіў гісторыю і літаратуру і нават быў закаханы ў настаўніцу літаратуры Кацярыну Іванаўну. Рамантычныя вершы, прысвечаныя настаўніцы, ён запісваў у сшытак, які хаваў на адрыне. Калі ж сябры знайшлі і прачыталі сшытак, Валодзя не размаўляў з імі цэлы месяц.
  • Караткевіч добра разбіраўся ў раслінах. Падчас вандроўкі па Славакіі ён пазнаваў кожнае дрэва, кожную расліну, пытаўся ў сяброў, як яны называюцца па-славацку, чым тых часам ставіў у няёмкае становішча, бо яны не заўсёды маглі яму адказаць. Сам жа Уладзімір Сямёнавіч ведаў не толькі беларускія назвы раслін, але і рускія, і лацінскія.
  • Караткевіч быў вельмі добрым і светлым чалавекам. Іван Мікалаевіч Кучкоўскі, швагер пісьменніка, успамінаў: «Калі Караткевічы жылі па вуліцы В.Харужай, недалёка ад іх быў базарчык, дзе прадавалася розная жыўнасць. Дык Валодзя хадзіў туды, купляў галубоў і… выпускаў іх на волю… Сам быў чалавек вольны, гаварыў усё, што думаў, умеў сябраваць, шчыры быў вельмі…»

У Музеі Максіма Багдановіча захоўваюцца лісты і аўтографы вершаў У.Караткевіча, кнігі з аўтографамі і дароўнымі надпісамі пісьменніка.

 

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар