19 снежня 2019 г. ва УА «Сярэдняя школа № 34 г.Гродна» адбыўся адзіны дзень інфарміравання ў межах рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» («ШАГ»). Тэма мерапрыемства: «Традыцыі маёй краіны». На сустрэчу з вучнямі 9-11 класаў была запрошана Алена Рапінчук, загадчык літаратурнага аддзела УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей». Алена Іосіфаўна паведаміла вучням пра гісторыка-культурную спадчыну наша горада, пазнаёміла з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Вучні паслухалі песні «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…», «Слуцкія ткачыхі», «Лявоніха», «Па-над белым пухам вішняў… » на словы Максіма Багдановіча, усе разам прачыталі верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…», а таксама згулялі ў інтэрактыўную гульню.
Падрабязней чытайце тут: