Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

28 чэрвеня 1942 г. не стала Янкі Купалы – народнага паэта Беларусі, вядомага драматурга, публіцыста, перакладчыка, аўтара зборнікаў паэзіі «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913), п’ес «Паўлінка», «Раскіданое гняздо», паэмаў «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва». Што мы ведаем пра пісьменніка, улюбёнага ў сваю зямлю і роднае слова, які назаўсёды быў звязаны са сваім народам і жыў яго думкамі, справамі, марамі і надзеямі?

  • Янка Купала быў сапраўдным моднікам і вельмі трапятліва ставіўся да свайго аблічча. На вуліцу выходзіў у старанна адпрасаваным гарнітуры і гальштуку. Паэт Андрэй Александровіч успамінаў, якім упершыню ўбачыў любімага пісьменніка: «На ім была белая сарочка, гальштук цёмна-чырвонага колеру, адкрыты суконны фрэнч з чатырма нашытымі зверху кішэнямі, штаны галіфэ, а замест ботаў жоўтыя гетры і чорныя чаравікі са шнуркамі» («Такі ён быў» (І.К.Жыдович, складальнік). Мн., 1975. – С.84).
  • Янка Купала заўсёды насіў з сабой кіёк. Сястра паэта, Леакадзія, успамінала, што «з палкай» ён любіў хадзіць з дзяцінства: «Збяромся ісці ў лес: ён палку ў рукі – і пайшоў».
  • У дзяцінстве найбольш любіў чытаць: кніжцы аддаваў кожную вольную хвіліну. Старанна выконваў усё, што загадваў бацька па гаспадарцы, каб «выслужыць» грошы і выпісаць часопісы.
  • У дзяцінстве граў на скрыпцы і дудачцы. Скрыпку бацька купіў яму за 50 капеек у пастуха, і хлопчык граў на ёй цэлымі вечарамі. А вось дудачка, выпісаная з часопіса «Родина» за цэлых 2 рублі, праз некалькі дзён расклеілася.  
  • Бяларуцкае народнае вучылішча будучы вялікі паэт скончыў за адзін год – ён многа чытаў і ведаў больш, чым патрабавалася па праграме. Менавіта ён вучыў грамаце ўсіх сваіх братоў і сясцёр.
  • З вялікай сардэчнай цеплынёй і чуласцю ставілася да паэта Цётка (Алаіза Пашкевіч). Янка Купала прысвяціў Цётцы верш «Аўтарцы «Скрыпкі беларускай», а яна не раз казала сваім сябрам: «Не ведаю, чаму я так люблю гэтага Купалку».
  • Казаў, што не ўмее чытаць свае вершы, але заўсёды з радасцю слухаў, калі іх чыталі ўслых яго сябры.
  • Любімым адпачынкам Янкі Купалы былі тэатр і музыка. Каб пайсці ў тэатр ці на канцэрт, ён часам адмаўляў сабе ў абедзе.
  • Яму аднаму з першых у Мінску правялі ў дом электрычнасць і тэлефон, што на той час было вялікай раскошай.
  • Вельмі любіў кветкі і сад. Дзе б ён ні жыў, перад вокнамі яго кватэры заўсёды быў агародчык, кветкі ў якім ён сам палоў і паліваў. Любіў паказваць гасцям кусты руж, якія сам вырасціў. А людзі часам пакідалі яму букеты на падваконнях дома.
  • У кабінеце пісьменніка быў «пляж»: каля адной са сцен проста на падлозе была насыпана каляровая марская галька, якую ён прывозіў з адпачынку на моры. Перасыпаючы каменьчыкі ў руках і прыслухоўваючыся да іх шоргату, казаў: «Нібыта марская хваля з табой размаўляе».
  • Зрабіў першы паэтычны і празаічны пераклад «Слова аб палку Ігаравым» на беларускую мову. Да гэтай работы ён падыйшоў вельмі грунтоўна, старанна вывучаў артыкулы, у якіх тлумачыліся незразумелыя месцы «Слова...». Пазней казаў : «Я так зжыўся з творам, што, зрабіўшы пераклад, адчуў сябе сааўтарам «Слова...» і гляджу на гэту сваю працу як на сваю ўласную творчасць» («Такі ён быў». Мінск, 1975. С.72)
  • У бібліятэцы пісьменніка знаходзілася каля 20 000 кніг. Збіраў Янка Купала і ноты: калі здаралася пачуць новую песню на свае словы, прасіў перапісаць ноты.
  • Усіх маладых пісьменнікаў Янка Купала называў толькі па імені ў лагоднай форме: Міхасёк, Петрусёк, Міколка, Васілёк, Сымонка. Запрашаў да сябе ў дом, дарыў кнігі, паказваў сад.

 

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар