Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка ў дзень стварэння ў 1948 г. Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (World Health Organization, WHO). Здароўе чалавека – гэта самае каштоўнае, што ў яго ёсць. Нішто не можа параўнацца з ім: ні багацце, ні становішча ў грамадстве, ні слава. Кожны чалавек павінен клапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх родных. З вялікай павагай мы адносімся да дактароў, якія штодзённа ратуюць чалавечае жыццё. Здаўна, нават калі прафесійная медыцынская дапамога была даступнай не ўсюды, цанілі тых, хто добра ведаў хваробы і традыцыйныя спосабы іх лячэння.
Вясной-летам 1895 года Марыя Апанасаўна Багдановіч разам з дзецьмі – Вадзімам, Максімам і Лёвам – адпачывала ў вёсцы Вяззе (сёння гэта аграгарадок, цэнтр Вяззеўскага сельсавета Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і сваёй сястры Стэфы Секяржыцкай.
Адам Ягоравіч Багдановіч застаўся ў Гродне: працаваў і не мог паехаць разам з імі. Бацькі будучага паэта пісалі лісты адзін аднаму, дзяліліся навінамі. З гэтых лістоў мы даведваемся, як цудоўна маленькі Максім і яго браты праводзілі час у вёсцы, якія падарункі дасылаў жонцы і дзецям Адам Ягоравіч, якія падзеі з вясковага жыцця ўразілі Марыю Апанасаўну.
Некаторыя лісты сведчаць аб тым, што ў Вяззі мясцовыя жыхары лічылі Марыю Апанасаўну добрай лекаркай, і сама яна нікому не адмаўляла ў дапамозе: ведала, як справіцца з зубным болем, каростай, запаленнем лёгкіх: «Чтоб мне бог счастья дал, как это правда, что я здесь прослыла за лекарку: остановила понос у годовалого ребёнка и он поправился, а то чуть было на тот свет не пошёл; бабе у кот. болели зубы, дала смазать щёку камфарного масла и тоже приходила благодарила… Второго ребенка страшно золотушного и теперь все носят ко мне… Я велела сейчас же дитя выкупать с мылом; намочила ему голову прованским маслом (раза три)... Проделали эту операцию три раза и голова чистехонькая» (Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1. – Мн., 1996. – с.38).
«Здесь я вошла в славу как хорошая лекарка; от больных отбою нет. Одна баба так даже из Теплух приходила сегодня ко мне, чтоб я её полечила от ушиба. Нельзя ли достать рецепт доктора и прислать мне мази от чесотки? Здесь в одной хате штук 6 ребят этой болезнью больны, а помочь нечем. Одного солдата бывшего вылечила от воспаления лёгких: горчишниками, компрессами и хиной. Массу детей от поноса» (Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1. – Мн., 1996. – с. 59).
Марыя Апанасаўна зрабіла самастойна нават прышчэпку ад воспы свайму малодшаму сыну Лёве: «Прививала по всем правилам искусства: твой новый ножик, что ты мне прислал держала около получаса в пятипроцентном карболовом растворе, а за это время приготовила раствор борной кислоты , (чайную ложку на стакан воды) которым обмыла дно блюдечка, чтобы выдуть туда оспу. Затем выкупала в корыте Лёвушку хорошенько с мылом; взяла кипятку в стакан и опустила туда ножик из раствора карб. кислоты. Вытерла ещё ручки раствором борной кислоты, вытерла гигроскопической ватой ножик и стала делать разрезы на ручках, которые вышли артистически: ни одной капли крови не вытекло...» (Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1. – Мн., 1996. – с. 58)
Зразумела, набыць неабходныя лекі ў вёсцы было складана, таму неаднаразова Марыя Апанасаўна звярталася да мужа з просьбай узяць у доктара рэцэпт і прыслаць лекі з Гродна. Копію падобнага рэцэпта, выпісанага лекарам “ребёнку Г-на Багдановича”, можна ўбачыць у нашым музеі.