Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Навіны

І вось звярнуўся я к рандо, санетам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым светам

Так вершы ззяюць даўніх форм красой!

(М. Багдановіч)

Максім Багдановіч – паэт, які далучыў беларускую літаратуру да сусветнай, з чужой глебы перанёсшы, прывіўшы ёй класічныя формы. Яго дасканалыя, пранікнёныя вершы, пакладзеныя на музыку, і ў наш час не пакідаюць чытачоў і слухачоў абыякавымі, з’яўляюцца каштоўным скарбам духоўнай культуры народа.

М. Багдановіч яскрава адлюстраваў у сваіх вершах прыгожую беларускую прыроду. Адам Ягоравіч пра свайго сына казаў: “У працы быў настойлівы і ўпарты. Захоплены якойсьці мэтай, ён цвёрда і няўхільна імкнуўся да яе здзяйснення. З той жа ўпартасцю ставіўся і да вывучэння беларускай мовы, і да напісання вершаў на ёй”.

24 мая ў Музеі Максіма Багдановіча адбылося мерапрыемства «Так вершы ззяюць даўняю красой!» з нагоды Дня памяці паэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вучні ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В. Семянякі г. Гродна», паэты гродзенскага літаратурнага аб’яднання «Надзея».

З уласнымі вершамі, прысвечанымі Максіму Багдановічу ці напісанымі пад уплывам яго творчасці, выступілі: Браніслаў Ермашкевіч – паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Марына Ермаловіч – кіраўнік гродзенскага літаб’яднання «Надзея», члены гэтага літаб’яднання Вольга Пянькова, Святлана Елісеева, Лілія Шалешка.

 

У музеі загучалі песні ў выкананні вучняў ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.В. Семянякі г. Гродна»: песню «Беларусь, ты мой родны кут» выканала Ксенія Бацян, «Куточак Беларусі» – Эльвіра Бібіла, “Гучыць напеў” – Раман Бярнацкі і Яўген Сівы. Дар’я Пучкоўская выступіла з песняй «Сэрца зямлі маёй». Мацвей Мацюк выканаў байку Максіма Багдановіча «Варона і чыж», у якой аўтар высмеяў пустое бахвальства і ліслівасць. Да выступлення дзяцей падрыхтавала настаўнік вакалу Наталля Зігмандаўна Жалкоўская.

Кожны з гасцей музея меў магчасць паўдзельнічаць у віктарыне паводле жыцця і творчасці М. Багдановіча, якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі музея. Удзельнікі разгадвалі крыжаванку, рэбусы, адгадвалі зашыфраваныя назвы раслін і птушак, што ўзгадваліся ў творах класіка.

Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў салодкі пачастунак, а вершы ў выкананні нашых гасцей працягвалі гучаць за кубачкам гарбаты.

Графік работы музея

Кветка васілёк

Ноч у музеі 2023

Графік работы музея

Вялікдзень

Графік работы музея

Графік работы музея

Музейны фестываль

Госці музея

Графік работы музея

«Як Вас завуць?»

Ноч у музеі

Маркізет

Якуб Колас «Водгульле»

Беларускія супы

Русалка

Рэжым працы музея

Лазапляценне

Зоська Верас

Ніл Гілевіч

Разьба па дрэву

Кафляныя печы

Аканіцы

Cаломапляценне

Грампласцінкі

«Кніга»

Партрэт

Батык

Вышыванне

Вадзянік

Камода

Лясун

Загадкі і круцігалоўкі

Куток смеху

З гісторыі этажэркі

Шкляныя мухалоўкі

З гісторыі алоўкаў

Конік-качалка

Шчыпцы для цукру

Посуд Кузняцовых

Жабка-попельніца ХІХ ст.

Гісторыя мяккіх цацак

«Венская» мэбля

Васілёк

Падсвечнікі

Газавыя лямпы

Чароўнае люстэрка

Старыя фотаздымкі

«Генерал стала»

Калекцыя А.Карпюка

Artкод. Алексей Карпюк

Госці нашага музея

Віншуем са святамі

Увага! Новы нумар тэлефона!

Адзначым Дзень Маці разам!

Экскурсійны марафон

Ганаровыя госці музея

Адукацыйны семінар