Філолаг-славіст, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскай філалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава Ала Генадзьеўна Шэкшэн 4-5 кастрычніка прычытала лекцыі для студэнтаў філалагічнага факультэта УК «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы». Адна з лекцый «Философские мотивы в творчестве А.С.Пушкина и классика белорусской литературы Максима Богдановича» была прысвечана генію беларускай паэзіі Максіму Багдановічу.
Дацэнт ГДзУ імя Я.Купалы А.Э.Сабуць, загадчык кафедры беларускай філалогіі ГДзУ імя Я.Купалы А.С.Садоўская, прафесар МДУ імя М.В.Ламаносава Ала Генадзьеўна Шэкшэн наведалі наш музей.