«Гульнёвыя нядзелі» ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбудуцца з 16 кастрычніка па 6 лістапада 2016 года.
Мы чакаем усіх жадаючых на наступныя мерапрыемствы:
- 16 кастрычніка
Гульня-квэст «У пошуках скарбу» па Старым замку. Квэсты будуць праходзіць ў 11:00, 13:00 і 15:00. На кожную гадзіну набіраюцца групы да 30 чалавек. - 23 кастрычніка
Касцюміраваная вандроўка па Новым замку. Экскурсіі будуць праходзіць ў 11:00, 13:00 і 15:00. На кожную гадзіну набіраюцца групы да 50 чалавек. - 30 кастрычніка
Тэатралізаваная экскурсія ў музеі Максіма Багдановіча «Марыя Апанасаўна запрашае». Экскурсіі будуць праходзіць ў 11:00, 13:00 і 15:00. На кожную гадзіну набіраюцца групы да 25 чалавек. - 6 лістапада
Спектакль музейнай батлейкі «Святы Губерт» у Новым замку. Спектаклі адбудуцца ў 11:00, 13:00 і 15:00. На кожную гадзіну набіраюцца групы да 50 чалавек.
Кошт уваходных квіткоў на ўсе мерапрыемствы – 4 рублі (40 000 руб.). Колькасць удзельнікаў абмежавана!
Больш інфармацыі па тэл. +375 152 72 22 54, +375 152 74 33 60, на сайце музея, афіцыйных групах у VK і Facebook.