30 кастрычніка 2016 г. станьце ўдзельнікам тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».
Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХІХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта Максіма Багдановіча) сустрэне гасцей, пазнаёміць з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, а таксама раскрые цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне.
Наведвальнікаў тэатралізаванай экскурсіі чакаюць цікавыя сюрпрызы і смачная зёлкавая гарбата!
Экскурсіі будуць праходзіць ў 11:00, 13:00 і 15:00.
На кожную гадзіну набіраюцца групы да 25 чалавек.
Кошт уваходных квіткоў на ўсе мерапрыемствы – 4 руб. (40 000 руб.).
Спяшайцеся! Колькасць наведвальнікаў абмежавана!
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 152 72 22 54.