Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) і 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 2021).
Удзельнікамі праекта сталі будучыя медыкі – студэнты УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Адзін з самых лірычных і музычных твораў Максіма Багдановіча «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...») з’яўляецца ўвасабленнем маладосці, кахання і красы жыцця.
Жанр раманса сустракаецца як у музыцы, так і ў паэзіі. Зорка Венера атрымала назву ў гонар старажытнарымскай багіні хараства і кахання. Прырода з яе шматграннасцю і красой вельмі часта паўтарае душэўны стан чалавека, і толькі паэт здольны перадаць гэтую гармонію ў вершаваных радках.
У выкананні студэнтаў верш Максіма Багдановіча «Раманс» прагучаў на сямі мовах свету – беларускай, рускай, украінскай, нямецкай, французскай, англійскай, польскай.
Супрацоўнікі музея выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці выхавацелю інтэрната № 3 УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Церайкоўскай Ірыне Іванаўне за арганізацыю і ўдзел у падрыхтоўцы праекта.
Паклон табе, горды Сакольнік
Беларускага крэўнага слова,
Беларускага вечнага слова,
Што ты заручыў яго з небам.
Дзякуй, Максім Багдановіч!
Р. Барадулін
Відэапрагляд па спасылцы: