1 чэрвеня - гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны. Менавіта ў гэты дзень музей дае магчымасць дзецям бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, Музей гісторыі Гарадніцы, Музей Максіма Багдановіча.