Уваходныя білеты

    • Для дарослых 2 руб. 50 кап.

    • Для навучэнцаў ССНУ 2 руб.

      Cтудэнтаў ВНУ

      Пенсіянераў

    • Для школьнікаў (з 7 гадоў) 1 руб. 50 кап.

    • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў. бясплатна

Экскурсіі

  • Аглядная экскурсія (да 25 чалавек) 9,00–12,00 руб.

  • Тэматычныя экскурсіі (да 25 чалавек) 15,00 руб.

  • Тэатралізаваная экскурсія (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць экскурсію

Адукацыя

  • Тэматычныя заняткі (да 25 чалавек) 12 руб.

  • Лекцыі (да 25 чалавек) 20,00 руб.

Замовіць навучанне

Іншыя паслугі

  • Прадстаўленне інтэр’ера для фота-відэа здымкі 6,00 руб.

    (да 7 чалавек)

  • Выстаўка (часовая) 20 кап.

    (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)

Экскурсіі ў Музеі Максіма Багдановіча могуць праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея.

Выбраныя творы

Вершы

Санет

1911

Зімой

1910

Лясун

1909

Кніга

1912

Пераклады

Effet de nuit

1911—1912

Азра

1909

Вязень

1915–1916

Паўстанне

1913—1914

Апавяданні

Шаман

1914

Ачуняўшы ад смяротнай хваробы, з бледна-васковым, як-бысь правідным, тварам у першы раз выйшаў ён са сваей каморы i замёр, глянуўшы ў даль.

Чаруючы ciнiмi аганькамі вачэй, стаяла там русакосая малярка Вясна, i пад тонкiмi, вузкімі рукамі дзяўчыны вырастаў бяскрайны светла-калёравы малюнак. А поруч з ёй стаяў «наш вельмі шаноўны крытык NN» i, бліскаючы акулярамі, цадзіў праз зубы: «...Аднакалёрна... зялёнай фарбы занадта... i да таго ж безыдэйна... суздальскі малюнак...»

Спраўдзі, нічога асабліва новага ў твары Вясны не было: пад блакіццю небасхілу на дне балкаў гразна-снегавыя плямы, у далі сіняватая істужка туману, збоку бурая ад конскага гною пуцявіна, – а ўсё іншае заліта бледнавата-зялёнай фарбай. Кожны з нас у дзіцячыя гады шмат бачыў такіх мілых, бясхітрасных малюнкаў.

Цi ж не мінулае маленства, згадаўшыся, i ўсхвалявала Янышу грудзі, выціснула слёзы з вачэй? Можа i яно. А мо тое чыстае, мяккае паветра, што цixa шчакатала xiлыя лёгкія, забіраючыся ў самыя далёкія, ужо адвыкшыя дыхаць, куткі; тая ўсё напаўняючая светласць, каторая п’яніла вочы; тая бяскрайная хваля ясных калёраў i зыкаў, што лілася праз яго істэрычную душу, уздымала яе i з салодкім болем пракранывалася да чуткіх пасля хваробы нерваў? Хто скажа? Невядома з чаго, але перапоўнілася душа яго, i чуццё, успляснуўшы за край, вылілася праз слёзы. I калі з мучанічаскі-прасвятлеўшым тварам iшoў Яныш назад, сэрца яго сагравала ўсё благаслаўляючая любоў: роўна блізкім i мілым здаваўся i выпаўзаўшы з гразнарыжага гною такі смешны чырвоны чарвяк i жавараначак, рассыпаўшыся перламі ў звонкім небе. I не менш залітага сонцам вольнага абшару радаваў залаты, пыльны сонечны прамень, прабіўшыся праз аконца невялічкай каморы, у каторую вярнуўся Яныш.

Вясёла шагаў акрэпшы Яныш па вясенняй зямлі, успаёнай растануўшым снегам, поўнай жыццёвых сокаў, каторыя так i выпіралі з яе, наліваючы кожную гібкую галіну, кожны ярка-зялёны сцебель. Незлічонымі, нявідзімымі воку дзірачкамі дыхалі маладыя, шчэ не запыленыя лісцікi дзярэўяў, а пад iмi на зямлі былі кінуты лахмоцці ценяў, хаваўшых чыстае золата, каторае ясна блішчэла праз кожную ix дзіру. I не стрымаўся Яныш, – распластаўся ён на траве, i палілася яму ў душу салодкая ціхая лень, што тонкім хмелем плыла ў светлым, расплаўленым сонцам паветры, адбівалася ў вачах, у мяккай беспрычыннай усмешцы, – i заваражыў яго i дрымотай агарнуў непрарыўны ласкаючы вуха шум свежых лісцяў i невядома дзе пачынаўшыся i знікаўшы чысты звон; цixa дрыжэў ён у паветры i немаведама было: ці то гладкія, белыя каменьчыкі грукацелі пад дзюрчашчай вадой; цi то пчолкі бруялі i ўторвалі iм конікі трэскам; цi далятаў з далёкага гасцінца невялічкі перазвон бомаў; цi то проста ў вушах звінела? Але i не хацелася Янышу паняць гэтае, не хацелася нi думаць, нi варушыцца. Вакол схіліліся сцебялькі зёлак. Сіненькі цвяток над самай галавою павіс i вaбiў спусціцца тоўстага, махнатага, чорнага чмеля з чырвоным задком. Вышэй круціліся рознакалёравыя мyxi, хісталіся галіны клянку, i праз выразныя цёмныя лісты дубоў сінела далёкае неба; пад iм маруда праплывалі бледныя хмаркі, гледзячы на каторыя можна было забыць аб руху часу...